Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былога супрацоўніка Менскай цэнтральнай мытні судзяць за «здраду дзяржаве»

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Менскім гарадзкім судзе 14 лютага пачынаецца судовы працэс над жыхаром Менскага раёну Віктарам Вараб’ёвым, пра якога праваабаронцам вядома, што з 2018 году ён працаваў у Менскай цэнтральнай мытні інжынэрам сувязі.

«Вясна» паведамляе, што Віктара вінавацяць паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэксу, якія праваабаронцы лічаць палітычнымі:

  • «Здрада дзяржаве» (ч. 1 арт. 356),
  • «Перавышэньне ўлады або службовых паўнамоцтваў» (ч. 1 арт. 426),
  • «Садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці» (ч. 1 арт. 361-4),
  • «Удзел у экстрэмісцкім фармаваньні» (ч. 3 арт. 361-1),
  • «Грубае парушэньне грамадзкага парадку» (ч. 1 арт. 342).

Віктару Вараб’ёву пагражае да 15 гадоў зьняволеньня.

Вараб’ёву 29 гадоў, ён пражываў пад Менскам у пасёлку Ратамка. Суд над ім будзе закрытым, старшынём на працэсе будзе Сяргей Хрыпач, які вынес ужо больш за 50 палітычна матываваных прысудаў.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG