Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 70 гадоў Аляксандру Лукашуку

Аляксандар Лукашука, архіўнае фота
Аляксандар Лукашука, архіўнае фота

Падзеі 6 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

6 лютага 1955 году нарадзіўся Аляксандар Лукашук, пісьменьнік, рэдактар, журналіст, публіцыст і перакладчык. 7-ы кіраўнік беларускай службы Радыё Свабода (з 1998 па 2023 год). Ляўрэат прэміяў Беларускага ПЭН-Цэнтру — імя Францішка Багушэвіча (1998), імя Алеся Адамовіча (2018), прэміі Таварыства вольных літаратараў «Гліняны Вялес» (2011), прэміі Акадэміі візуальнага мастацтва (Нью-Ёрк, 2014).

Гэты дзень у гісторыі

1191 — рымскі папа Клімэнт III зацьвердзіў статут Тэўтонскага ордэна.

1922 — у РСФСР ствараецца палітычная спэцслужба — Галоўнае палітычнае ўпраўленьне пры НКВД (ГПУ).

У гэты дзень нарадзіліся

1800 — Ігнат Кулакоўскі, беларускі і польскі паэт, этнограф, пэдагог.

1898 — Леў Акіншэвіч, беларускі і ўкраінскі правазнаўца і гісторык.

1899 — Францішак Пяткевіч, беларускі грамадзкі дзяяч, лекар.

1906 — Антон Згіроўскі, актор трупы Галубка, ахвяра сталінізму.

1906 — Тамаш Падзява, грэка-каталіцкі сьвятар-марыянін, філёзаф, тэоляг, публіцыст, рэлігійна-культурны дзяяч, вязень савецкіх канцлягераў.

1911 — Рональд Рэйган, 40-ы прэзыдэнт ЗША.

Рональд Рэйган
Рональд Рэйган

1914 — Тодар Лебяда, беларускі паэт і журналіст.

1914 — Аркадзь Куляшоў, народны паэт Беларусі. Перакладчык клясычнай паэзіі з расейскай, украінскай ды іншых моваў, суаўтар сцэнараў шэрагу фільмаў. У 1947–1978 гадах Куляшоў быў дэпутатам Вярхоўнага Савету БССР.

Аркадзь Куляшоў
Аркадзь Куляшоў

1928 — Уладзімер Стальмашонак, беларускі мастак. Ён стварыў партрэты Францыска Скарыны, Кірылы Тураўскага, Пятра Мсьціслаўца, Эўфрасіньні Полацкай, прадстаўнікоў роду Радзівілаў, Якуба Коласа і Рыгора Шырмы.

Уладзімер Стальмашонак
Уладзімер Стальмашонак

1945 — Боб Марлі, ямайскі сьпявак і гітарыст, найбольш вядомы выканаўца ў стылі рэгі.

1963 — Валер Гапееў, пісьменьнік.

Валер Гапееў
Валер Гапееў

У памяці

1918 — Густаў Клімт, аўстрыйскі мастак.


Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
​
XS
SM
MD
LG