У Варшаве праходзяць марш і мітынг беларусаў, якія пратэстуюць супраць несумленных выбараў. ФОТА, ВІДЭА

Акцыя беларусаў у Варшаве з нагоды прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. Варшава, 26 студзеня 2025 году

Беларусы разгарнулі вялізны бел-чырвона-белы сьцяг на маршы ў Варшаве — даўжынёй 250 мэтраў.

У Варшаве ў цэнтры гораду праходзіць марш беларусаў, якія пратэстуюць супраць несумленных выбараў.

Акцыя беларусаў у Варшаве з нагоды прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. Варшава, 26 студзеня 2025 году
Акцыя беларусаў у Варшаве з нагоды прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. Варшава, 26 студзеня 2025 году

Беларусы разгарнулі на маршы ў Варшаве вялікі бел-чырвона-белы сьцяг даўжынёй 250 мэтраў.

Акцыя беларусаў у Варшаве з нагоды прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. Варшава, 26 студзеня 2025 году
Акцыя беларусаў у Варшаве з нагоды прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. Варшава, 26 студзеня 2025 году

Падчас маршу гучаць воклічы: «Жыве Беларусь!», «Верым, можам, пераможам!» і «Свабоду палітвязьням!»

Марш пачаўся на плошчы Трох Крыжоў, шэсьце накіроўваецца на Замкавую плошчу ў самым цэнтры Варшавы, праездная частка вуліц па маршруце шэсьця перакрытая.

Беларусы вывесілі банэр «Стоп Лука» на аглядальнай пляцоўцы на стары горад у Варшаве

Мітынг беларусаў праходзіў каля помніка Мікалаю Каперніку ў самым цэнтры Варшаве.

Мітынг беларусаў у Варшаве з нагоды прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. Варшава, 26 студзеня 2025 году

На 14.30 у Варшаве заплянаваны форум прыхільнікаў перамен «Беларусы годныя лепшага».

​
XS
SM
MD
LG