На віленскай плошчы імя Кудзіркі стаяць некалькі намётаў, сюды прыйшлі прадстаўнікі беларускай дыяспары, уцекачы, людзі з нацыянальнымі бел-чырвона-белымі беларускімі сьцягамі, а таксама сьцягамі Літвы.
На палову плошчы расьцягнулі банэр «Свабоду палітвязьням!» з партрэтамі палітычных зьвяволеных і плякат «Лукашэнку ў Гаагу!».
Праходзіць імправізаваны мітынг і канцэрт. Былы палітвязень Алесь публічна растаптаў чырвона-зялёны сьцяг і заявіў, што беларусы не здаліся дыктатуры, але не выходзяць на акцыі пратэсту на сваёй радзіме, бо гэта небясьпечна, сам жа ён адбыў 2 гады ў турме за ўдзел у падзеях 2020 году, пазьней эміграваў зь Беларусі.
Актывіст Ільля Міронаў агучыў патрабаваньні свабоды палітвязьням і вольных выбараў, прыцягненьня Лукашэнкі і «ягонай клікі» да адказнасьці. Блогер Павук сьпявае беларускія песьні.
Актывісты з ініцыятывы «Дапамога» паставілі на плошчы шрэдэр і прапанавалі людзям аркушы з выявамі Лукашэнкі, гэтыя аркушы людзі зьнішчаюць у шрэдэры.
Акцыі «Лукашэнку ў шрэдэр» заплянаваныя таксама ў Стакгольме і іншых сталіцах краін Эўразьвязу.
Форум