Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль і палестынскія групоўкі рыхтуюцца да абмену закладнікаў

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Ізраіль і прадстаўнікі палестынскіх груповак у сэктары Газа рыхтуюцца да абмену закладнікаў. Чакаецца, што чатыры ізраільскія вайскоўцы будуць абмененыя на палестынскіх зьняволеных з ізраільскай турмы «Кцыёт».

Паведамляецца, што на цэнтральную плошчу горада Газа прыбылі прадстаўнікі ХАМАС і «Ісламскага джыхаду». Абедзьве гэтыя групоўкі прызнаны тэрарыстычнымі ў ЗША і Эўразвязе. У мінулых абменах «Ісламскі джыхад» не ўдзельнічала. Па ўсёй верагоднасьці, прадстаўнікі групоўкі прысутнічаюць, бо ў іх знаходзіцца адна з закладніц.

Машыны Чырвонага Крыжа таксама накіроўваюцца да месца перадачы ізраільцянак для наступнага абмену.

Ізраільскія СМІ і тэлеграм-каналы паведамляюць, што сёньняшняя ўгода пачалася раней за прызначаны тэрмін, бо групоўкі хацелі выдаць ізраільскіх вайскоўцаў заложніц пры сьвятле дня.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG