Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 60 гадоў таму ў Менску адкрылі першы ў Беларусі Палац шлюбаў; дзень памяці Джорджа Оруэла


Джордж Оруэл
Джордж Оруэл

Падзеі 21 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Таксама ў гэты дзень

1793 — падчас Вялікай францускай рэвалюцыі быў пакараны сьмерцю былы кароль Людовік XVI.

Пакараньне сьмерцю Людовіка XVI, гравюра XVIII стагодзьдзя
Пакараньне сьмерцю Людовіка XVI, гравюра XVIII стагодзьдзя

1939 — адкрытая Дзяржаўная карцінная галерэя БССР — сёньня Нацыянальны мастацкі музэй Рэспублікі Беларусь.

Экскурсія ў Нацыянальным мастацкім музэі
Экскурсія ў Нацыянальным мастацкім музэі

1954 — у ЗША была спушчаная на ваду першая ў сьвеце атамная падводная лодка «Наўтылюс».

1965 — у Менску адкрыты першы ў Беларусі Палац шлюбаў.

1997 — каля будынку Вярхоўнага Суду адбыўся пікет у абарону арыштаванага паэта Славаміра Адамовіча. Пікетоўцы трымалі плякаты з надпісамі: «Спыніць палітычныя рэпрэсіі!», «Свабоду Славаміру Адамовічу!» Паэт быў засуджаны на 10 месяцаў турмы.

2011 — адбылася інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году.

У гэты дзень нарадзіліся

1818Адам Кіркор, беларускі археоляг і выдавец.

Адам Кіркор
Адам Кіркор

1886 — Аляксей Туранкоў, беларускі кампазітар

1905Крыстыян Дыёр, францускі кутур’е.

1923Аркадзь Астрамецкі, беларускі цымбаліст.

1928Іван Аношкін, пісьменьнік.

1928 Джын Шарп, амэрыканскі палітоляг, распрацоўнік мэтадаў негвалтоўнай барацьбы.

1941Плясіда Дамінга, гішпанскі сьпявак.

1945 — нарадзіўся Юры Станкевіч, празаік і драматург.

1953Пол Ален, амэрыканскі бізнэсмэн, сузаснавальнік Microsoft.

Пол Ален і Біл Гейтс, сузаснавальнікі кампаніі Microsoft
Пол Ален і Біл Гейтс, сузаснавальнікі кампаніі Microsoft

1959 — Анатоль Майсеня, беларускі журналіст і палітоляг.

Анатоль Майсеня, архіўнае фота
Анатоль Майсеня, архіўнае фота

У памяці

1924Уладзімер Ленін, лідэр расейскай рэвалюцыі 1917 году і першы кіраўнік савецкай дзяржавы.

1926Язэп Салавей, беларускі нацыянальны дзеяч і журналіст.

1938 Янка Туміловіч, беларускі паэт, загінуў у ГУЛАГу.

1943Ісак Сербаў, этнограф, фальклярыст, археоляг.

1950Джордж Оруэл, ангельскі навэліст і журналіст. Оруэл увайшоў у сусьветную літаратуру як аўтар антыўтопіяў «Фэрма» і «1984».


Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG