Сьледчы камітэт Беларусі выпусьціў заяву, у якой папярэдзіў тых, хто будзе за мяжою напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў удзельнічаць у акцыях супраць рэжыму Лукашэнкі. СК пагражае ім крымінальным перасьледам, у тым ліку завочным.
Выбары ў Беларусі адбываюцца ва ўмовах палітычнага крызісу, шырокамаштабных рэпрэсій і, паводле міжнародных арганізацый, носяць несвабодны і недэмакратычны характар. У Беларусі не засталося афіцыйна зарэгістраваных апазыцыйных партый і незалежных грамадзкіх арганізацый.
Акцыі супраць фальсыфікацыі выбараў і палітычных рэпрэсій у Беларусі, якія цяпер могуць праходзіць толькі за мяжою. СК папярэдзіў, што «працягвае вызначаць актыў экстрэмісцкіх ячэек за мяжой», што акцыі за мяжою расцэньвае «як спробу дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь на міжнароднай арэне і распальваньня сацыяльнай варожасьці з дапамогай малалікіх вулічных акцый, якія імітуюць падтрымку радыкальных рухаў».
СК называе акцыі «Лукашэнку ў шродар», якія, паводле інфармацыі СК, арганізуюць народныя амбасады, а таксама фэст 26 студзеня ў Варшаве «Беларусы годныя лепшага». СК плянуе выяўляць і ідэнтыфікаваць ўдзельнікаў заплянаваных акцый за мяжой.
За межамі Беларусі ўчасткаў для галасаваньня на выбарах 26 студзеня ня будзе.
Форум