Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 36 гадоў таму была заснаваная Канфэдэрацыя беларускіх моладзевых суполак

Віктар Івашкевіч выступае на Вальным Сойме, 14 студзеня 1989 году.
Віктар Івашкевіч выступае на Вальным Сойме, 14 студзеня 1989 году.

Падзеі 14 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

1989 — у Вільні на II Вальным сойме была заснаваная Канфэдэрацыя беларускіх моладзевых суполак: незалежнае грамадзка-палітычнае згуртаваньне моладзі Беларусі, якое аб'яднала 66 арганізацыяў.

Гэты дзень у гісторыі

1927 — паліцыя Польшчы арыштавала лідэраў Беларускай сялянска-работніцкай грамады. Сярод іх быў і беларускі мовазнаўца Браніслаў Тарашкевіч.

Браніслаў Тарашкевіч і яго «Беларуская граматыка для школ»
Браніслаў Тарашкевіч і яго «Беларуская граматыка для школ»

1944 — нацысты спалілі вёску Ала (Сьветлагорскі раён) разам з жыхарамі (1758 чалавек).

1962 — пачалася эксплюатацыя нафтаправоду «Дружба».

1990 — у Менску заснаваны Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа.


Заняткі ў ліцэі імя Якуба Коласа
Заняткі ў ліцэі імя Якуба Коласа

1995 — у Нясьвіжы адкрыўся гістарычна-краязнаўчы музэй.

У гэты дзень нарадзіліся

1880 — Антон Баначыч, опэрны сьпявак, стваральнік Вялікага тэатру опэры і балету Беларусі.

1891 — Восіп Мандэльштам, расейскі паэт.

Восіп Мандэльштам
Восіп Мандэльштам

1893 — Канстанцыя Буйло, паэтка.

Канстанцыя Буйло
Канстанцыя Буйло

1894 — Пятро Юргелевіч, мовазнаўца, вязень ГУЛАГу.

1904 — Марыя Кіпель, дзяячка эміграцыі, мэмуарыстка, маці Вітаўта Кіпеля.

1916 — Уладзіслаў Чарняўскі, каталіцкі сьвятар, перакладчык Бібліі і катэхізісу на беларускую мову.

Уладзіслаў Чарняўскі
Уладзіслаў Чарняўскі

1920 — Мікола Аўрамчык, паэт.

Мікола Аўрамчык
Мікола Аўрамчык

1926 — Янка Філістовіч, удзельнік антысавецкага падпольнага руху.

1939 — Васіль Шаранговіч, мастак, майстар кніжнай і станковай графікі.

Васіль Шаранговіч, 1970
Васіль Шаранговіч, 1970

1942 — Вера Вярба, беларуская паэтка і перакладчыца.

Вера Вярба
Вера Вярба

1953 — Надзея Мікуліч, сьпявачка («Верасы»).

1980 — Андрэй Курэйчык, драматург, рэжысэр.

Андрэй Курэйчык
Андрэй Курэйчык

У памяці

1898 — Льюіс Кэрал, брытанскі пісьменьнік, аўтар «Алісы ў Краіне цудаў».

Льюіс Кэрал
Льюіс Кэрал

1947 — Вацлаў Міхневіч, архітэктар, аўтар нэагатычных касьцёлаў ды іншых будынкаў у Беларусі і Літве.

2005 — Браніслаў Плотнікаў, беларускі мовазнаўца.

2015 — Мікалай Тарасюк, беларускі разьбяр, народны майстра Беларусі.

2021 — Леанід Шчамялёў, беларускі мастак.

Леанід Шчамялёў у майстэрні, 1983
Леанід Шчамялёў у майстэрні, 1983


Тэмы гэтага артыкулу
​
XS
SM
MD
LG