Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская супольнасьць заклікае літоўскія улады расьсьледаваць антыбеларускія выпады

Разьбітая шыба ў Цэнтры беларускай культуры і супольнасьці, верасень 2024
Разьбітая шыба ў Цэнтры беларускай культуры і супольнасьці, верасень 2024

У заяве на адрас уладаў Літвы згадваюцца «акты вандалізму і праявы мовы варожасьці, скіраваныя супраць беларускай супольнасьці» ў Вільні ў 2024 годзе.

  • 28 ліпеня «атаку невядомых зазнала беларуская крама «Кропка»;
  • 1 жніўня на будынку Эўрапейскага гуманітарнага ўнівырсытэту «зьявіўся абразьлівы надпіс у дачыненьні да беларусаў»;
  • 4 і 5 верасьня: «невядомыя абстралялі вокны храма, дзе праводзіць службы беларуская праваслаўная супольнасць,
  • разьбілі вокны Беларускага дому,
  • побач з офісам беларускай валянтэрскай арганізацыі «Дапамога» пакінулі «зьняважлівы надпіс у дачыненьні да беларусаў»;
  • 26 кастрычніка «невядомыя падпалілі ўваходныя дзьверы» будынка Цэнтра беларускай супольнасьці і культуры, «пакінулі зьняважлівы надпіс і зафарбавалі мясцовы мурал»;
  • 5 лістапада «ксэнафобскія надпісы зьявіліся на беларускай кавярні «Карчма 1863».


Аўтары звароту заклікалі літоўскія ўлады прыцягнуць вінаватых да адказнасьці і «гарантаваць бясьпеку ўсіх жыхароў Літвы, незалежна ад іх нацыянальнасьці і паходжаньня».

«Мы зьвяраемся таксама да міжнароднай супольнасьці і праваабарончых арганізацый з просьбай зьвярнуць увагу на гэтую сытуацыю», — адзначана ў заяве.

Дакумэнт падпісалі Беларускі ПЭН, Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына», Цэнтар беларускай супольнасьці і культуры, грамадзкая культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі», праваабарончыя арганізацыі Human Constanta і «Вясна» ды іншыя — усяго 13 праваабарончых арганізацый ды культурніцкіх ініцыятываў.

У Вільні за дзень атакавалі тры беларускія ўстановы. ФОТА

Дзірка ад кулі на шыбе ў беларускай праваслаўнай царкве ў Вільні
1/10 Дзірка ад кулі на шыбе ў беларускай праваслаўнай царкве ў Вільні
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Памяшканьне беларускага прыходу Канстантынопальскага патрыярхату, якое пацярпела ад нападу невядомых
2/10 Памяшканьне беларускага прыходу Канстантынопальскага патрыярхату, якое пацярпела ад нападу невядомых
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Сьлед ад атакі на беларускую праваслаўную царкву КП у Вільні
3/10 Сьлед ад атакі на беларускую праваслаўную царкву КП у Вільні
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Разьбітая шыба ў Цэнтры беларускай культуры і салідарнасьці ў Вільні
4/10 Разьбітая шыба ў Цэнтры беларускай культуры і салідарнасьці ў Вільні
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Сьлед ад стрэлу на шыбе ў Цэнтры беларускай культуры і супольнасьці
5/10 Сьлед ад стрэлу на шыбе ў Цэнтры беларускай культуры і супольнасьці
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Разьбітая шыба ў Цэнтры беларускай культуры і супольнасьці
6/10 Разьбітая шыба ў Цэнтры беларускай культуры і супольнасьці
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Сьлед ад кулі на шыбе ў Цэнтры беларускай культуры і супольнасьці
7/10 Сьлед ад кулі на шыбе ў Цэнтры беларускай культуры і супольнасьці
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Будынак прыватнага цэнтру ўцекачоў зь Беларусі «Дапамога»
8/10 Будынак прыватнага цэнтру ўцекачоў зь Беларусі «Дапамога»
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Каля будынку прыватнага цэнтру ўцекачоў зь Беларусі Dapamoga невядомыя на літоўскай мове з памылкамі напісалі «Беларускім паразытам тут ня месца»
9/10 Каля будынку прыватнага цэнтру ўцекачоў зь Беларусі Dapamoga невядомыя на літоўскай мове з памылкамі напісалі «Беларускім паразытам тут ня месца»
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Зацёрты надпіс перад уваходам у будынак прыватнага цэнтру ўцекачоў зь Беларусі «Дапамога»
10/10 Зацёрты надпіс перад уваходам у будынак прыватнага цэнтру ўцекачоў зь Беларусі «Дапамога»
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Previous slide
Next slide

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
​
XS
SM
MD
LG