Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 111-я гадавіна выхаду ў сьвет «Вянка» Багдановіча

Падзеі 28 сьнежня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі

Дата дня

28 сьнежня 1913 году ў віленскай друкарні Марціна Кухты выйшла першая і адзіная прыжыцьцёвая кніжка клясыка беларускай літаратуры, паэта Максіма Багдановіча «Вянок». Яе наклад складаў 2000 экзэмпляраў.

Гэты дзень у гісторыі

1895 — нямецкі фізык-экспэрымэнтатар Вільгельм Конрад Рэнтген абвясьціў пра адкрыцьцё выпраменьваньня, за якое пазьней стаў першым ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі ў фізыцы.

Вільгельм Конрад Рэнтген
Вільгельм Конрад Рэнтген

1908 — у Вільні заснаваная друкарня таварыства «Наша хата», якое выдавала беларускія падручнікі і дзіцячыя кніжкі.

1920 — скончыліся баявыя дзеяньні Слуцкага антыбальшавіцкага паўстаньня, якое доўжылася адзін месяц.

1927 — у Вільні пачаўся першы зьезд Таварыства беларускай школы.

1991 — Беларусь усталявала дыпляматычныя адносіны з ЗША.

Першы амбасадар ЗША ў Беларусі Дэвід Суорц
Першы амбасадар ЗША ў Беларусі Дэвід Суорц

1973 — апублікаваны раман-дасьледаваньне Аляксандра Салжаніцына «Архіпэляг ГУЛАГ».

Аляксандар Салжаніцын
Аляксандар Салжаніцын

2011 — заснаваная літаратурная прэмія імя Ежы Гедройця.

Ежы Гедройць
Ежы Гедройць

У гэты дзень нарадзіліся

1910 — Іван Шаціла, народны артыст Беларусі.

1961 — Мікола Папека, паэт і пчаляр, палітвязень.

У памяці

1925 — Сяргей Ясенін, расейскі паэт.

Сяргей Ясенін
Сяргей Ясенін

1963 — Даніла Васілеўскі, краязнаўца, пэдагог, вязень ГУЛАГу.

1984 — Мiкола Лобан, беларускі пісьменьнік і мовазнаўца.

2017 — Дзьмітры Бугаёў, літаратуразнаўца.

Юры Хадыка, Зора Кіпель, Васіль Быкаў, Вітаўт Кіпель, Дзьмітры Бугаёў, Адам Мальдзіс, Уладзімер Конан, верасень 1995
Юры Хадыка, Зора Кіпель, Васіль Быкаў, Вітаўт Кіпель, Дзьмітры Бугаёў, Адам Мальдзіс, Уладзімер Конан, верасень 1995

Тэмы гэтага артыкулу
​
XS
SM
MD
LG