Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Латвія падоўжыла ўзмоцненыя захады бясьпекі ўздоўж мяжы зь Беларусьсю

Сымболіка памежніка ў Латвіі
Сымболіка памежніка ў Латвіі

Кіраўніцтва Латвіі працягне ўзмоцнены рэжым кантролю на беларускай мяжы да сярэдзіны 2025 году, абвясьціла ў Рызе Міністэрства ўнутраных спраў.

Гэты крок зроблены ў адказ на неаднаразовыя спробы пераходу мяжы мігрантамі без дакумэнтаў. Адмысловыя правілы, якія раней падоўжылі да канца гэтага году, цяпер будуць дзейнічаць да 30 чэрвеня 2025-га.

Працягласьць латыска-беларускай мяжы складае каля 172 кілямэтраў. Закон дае дадатковыя паўнамоцтвы ўладам у шасьці рэгіёнах на ўсходзе краіны.

Разам з Польшчай і Літвой Латвія абвінавачвае Аляксандра Лукашэнку ў тым, што ён накіроўвае мігрантаў да вонкавых межаў Эўразьвязу і заахвочвае іх перасякаць штурмаваць межы з мэтай палітычнага ціску на ЭЗ.

Улады Латвіі сёлета перадухілілі 5400 спробаў незаконнага пераходу мяжы. Летась было 13 800 такіх выпадкаў.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG