Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 85 гадоў дысыдэнту і паэту Алегу Бембелю

Алег Бембель
Алег Бембель

Падзеі 16 сьнежня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі.

Дата дня

1939 — нарадзіўся Алег Бембель, беларускі філёзаф, паэт, публіцыст, дысыдэнт, праваслаўны манах.

Ён мае сама меней тры іпастасі. Сьвецкім людзям вядомы як Алег Бембель — сын беларускага скульптара, выпускнік кансэрваторыі, асьпірант Інстытуту філязофіі, нацыяналіст, выгнаны з Кампартыі. Боскім шляхам прайшоў ад сьмяротна хворага паслушніка Алега да інака Мікалая і манаха Іаана. А на памежжы матэрыяльнага і духоўнага — ён паэт Зьніч.

Дзень у гісторыі

1388 — першая згадка Маладэчна ў пісьмовых крыніцах.

1555 — першая летапісная згадка пра цяперашні Столін у Берасьцейскай вобласьці.

1773 — «Бостанскае чаяваньне»: жыхары Бостану выкінулі ў мора груз гарбаты з ангельскага судна на знак пратэсту супраць мытнай палітыкі Вялікай Брытаніі; гэтую падзею прынята лічыць пачаткам амэрыканскай вайны за незалежнасьць.

1918 — у Вялейцы было абвешчана пра стварэньне Літоўскай савецкай рэспублікі.

1920 — землятрус у кітайскім горадзе Ганьсу, ад якога загінулі больш як 200 тысяч чалавек, адзін з самых разбуральных землятрусаў у гісторыі чалавецтва.

1951 — створаны Беларускі інстытут навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку, адна з найбольш значных культурных установаў беларускай эміграцыі.

1971 — Банглядэш атрымаў незалежнасьць ад Пакістану.

1986 — у Алма-Аце адбыўся масавы выступ моладзі супраць рашэньня пленуму ЦК КП Казахстану, на якім першым сакратаром быў прызначаны рэкамэндаваны Масквой Генадзій Колбін. Маніфэстанты вылучылі лёзунг «самавызначэньня». Супраць іх ужылі сілу, некалькі чалавек былі забітыя. У студзені 1987 году Пленум ЦК КПСС назваў падзеі ў Алма-Аце «праявай казаскага нацыяналізму».

Людзі ўскладаюць кветкі да мэмарыялу ахвяраў пратэстаў сьнежня 1986 году, Алматы
Людзі ўскладаюць кветкі да мэмарыялу ахвяраў пратэстаў сьнежня 1986 году, Алматы

1991 — Казахстан абвясьціў незалежнасьць.

2011 — адбыўся расстрэл мітынгу нафтавікоў у казаскім горадзе Жанаэзен. Паводле афіцыйных зьвестак, загінулі 17 чалавек, паводле неафіцыйных — 90.

2019 — Deutsche Welle публікуе інтэрвію Юрыя Гараўскага, які назваў сябе байцом «эскадрону сьмерці» і расказаў, як удзельнічаў у выкраданьні і забойстве праціўнікаў Аляксандра Лукашэнкі 20 гадоў таму.

2021 — У Эўрапарлямэнце лідэрам беларускай грамадзянскай супольнасьці ўручылі прэмію імя Андрэя Сахарава «За свабоду думкі» за 2020 год.

У гэты дзень нарадзіліся

1770 — Людвіг ван Бэтховэн, нямецкі кампазытар.

1874 — Леў Альпяровіч, мастак.

1903 — Іван Ахрэмчык, народны мастак Беларусі.

1905 — Мікалай Сярдобаў, беларускі опэрны сьпявак, народны артыст Беларусі.

Мікалай Сярдобаў ў ролі Каліноўскага ў опэры «Кастусь Каліноўскі», 1947
Мікалай Сярдобаў ў ролі Каліноўскага ў опэры «Кастусь Каліноўскі», 1947

1909 — Лукаш Калюга (сапр. Кастусь Вашына), беларускі пісьменьнік.

Лукаш Калюга
Лукаш Калюга

1917 — Артур Кларк, ангельскі пісьменьнік, вучоны, футуроляг і вынаходнік.

1938 — Эдуард Агуновіч, мастак, кніжны, музэйны і тэатральны афарміцель.

1955 — Слава Корань, гітарыст і вакаліст, лідэр рок-гурту «Уліс».

Слава Корань
Слава Корань

1962 —Валяр’ян Янушкевіч, скульптар.

1965 — Васіль Храмцоў, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1990-х — пач. ХХІ ст.

У памяці

1672 — Ян Казімер ІІ Ваза, кароль польскі і вялікі князь літоўскі (1648—1668), апошні кароль і вялікі князь з дынастыі Вазаў.

Ян Казімер ІІ Ваза
Ян Казімер ІІ Ваза

1978 — Яніна Глебаўская, акторка Коласаўскага тэатру, народная артыстка БССР.

2022 — Алег Гулак, праваабаронца, старшыня Беларускага Хэльсынскага камітэту.

Алег Гулак
Алег Гулак

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
​
XS
SM
MD
LG