Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«ПіК Свабоды». Ці можа адказ за «Арэшнік» прыляцець у Беларусь

Сыстэма «Рубеж», 2019 год, Расея. Ілюстрацыйны здымак.
Сыстэма «Рубеж», 2019 год, Расея. Ілюстрацыйны здымак.

Пуцін палохае сьвет нібыта новымі супэрракетамі, раўназначнымі ядзернай зброі. Але ці існуе насамрэч «Арэшнік»? Якімі могуць быць наступствы падзеньня рэжыму Асада ў Сырыі і на якіх умовах магчымая мірная ўгода ва Ўкраіне, пра якую ўсё часьцей гавораць на Захадзе?

Гэтыя тэмы Дзьмітрый Гурневіч абмяркоўвае з расейскім палітычным аналітыкам Аляксандрам Марозавым.

«Тэрыторыя Беларусі, несумненна, у гэтай сытуацыі разглядаецца ў стратэгічных плянах усходняга флянгу NATO як тэрыторыя, якая патрабуе ўвагі. Усё ж дэ-факта яна выкарыстоўваецца Расеяй і для канвэнцыйнай зброі, і для воінскіх кантынгентаў, і для выкарыстаньня ракетаў, таму ўсе да гэтага гатовыя. Ёсьць і рэальная небясьпека з боку Беларусі, і ў краінах Балтыі гэта пастаянна абмяркоўваецца. Але я думаю, што Лукашэнка імкнецца паказаць, што ён ня цалкам выконвае патрабаваньні Масквы. Таму калі Крэмль ізноў захоча напасьці на Ўкраіну з тэрыторыі Беларусі, то, на маю думку, Лукашэнка будзе пераконваць Пуціна гэтага не рабіць. Далейшы ўдзел у вайне Пуціна для Лукашэнкі нявыгадны», — лічыць Аляксандар Марозаў.

«ПіК Свабоды»

«ПіК Свабоды» — гэты YouTube-праграма і падкаст пра самыя важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Чатыры разы на тыдзень — з панядзелка па чацьвер — дасьведчаныя журналісты і рэдактары Свабоды выбіраюць для вас галоўныя навіны дня і тлумачаць, што яны значаць.

Па пятніцах мы рыхтуем тыднёвы аналітычны выпуск, у якім разам з вартымі даверу экспэртамі разьбіраем працэсы і тэндэнцыі ў палітыцы, эканоміцы, грамадзтве і культуры.

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода. Падзеі і камэнтары» (@svaboda-news).

Новы выпуск дасяжны на канале штодня а 1830 менскага часу.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

Наш сайт
Apple Podcasts
Spotify
Soundcloud
Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG