Ужо сёньня: дзень народзінаў Уладзімера Караткевіча; пачатак баёў слуцкіх паўстанцаў з бальшавікамі

Уладзімер Караткевіч. 1955 г. З асабістага фонду Ўладзімера Караткевіча ў БДАМЛМ.
Уладзімер Караткевіч. 1955 г. З асабістага фонду Ўладзімера Караткевіча ў БДАМЛМ.

Падзеі 26 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Даты дня

26 лістапада 1909 году, 115 гадоў назад, нарадзілася Яніна Каханоўская, дзяячка беларускай эміграцыі ў ЗША, пляменьніца Івана і Антона Луцкевічаў, бабуля сьпевака Данчыка.

Яніна Каханоўская
Яніна Каханоўская

26 лістапада 1930 году ў Воршы нарадзіўся клясык беларускай літаратуры Ўладзімер Караткевіч.

20 незвычайных фактаў пра Ўладзімера Караткевіча

Таксама ў гэты дзень

1812 — падчас Расейска-францускай вайны пачалася бітва на Бярэзіне. У выніку бітвы войска Напалеона Банапарта атрымала паразу. Слова bérézina дагэтуль ужываюць французы ў значэньні вялікіх непрыемнасьцяў.​

Помнік салдатам арміі Напалеона на месцы пераправы празь Беразіну
Помнік салдатам арміі Напалеона на месцы пераправы празь Беразіну

1917 — утвораны Абласны выканаўчы камітэт Заходняй вобласьці і фронту, першы заканадаўчы орган Саветаў у Беларусі.

1920 — пад Слуцкам пачаліся баі атрадаў Слуцкай брыгады з бальшавікамі.

1943 — падчас Другой усясьветнай вайны ад нямецкай акупацыі вызвалены першы беларускі абласны цэнтар — Гомель.

1994 — створана аб’яднаньне беларусаў Масквы «Бацькаўшчына».

1996 — апошні расейскі ядзерны боезарад, які заставаўся за межамі Расеі, быў выведзены з тэрыторыі Беларусі.


У гэты дзень нарадзіліся

1799 — Міхаіл Кулеша, мастак, літограф.

1805 — Яўстах Янушкевіч, беларускі кнігавыдавец і адзін з арганізатараў паўстаньня 1830–1831 гадоў.

1837 — Міхал Эльвіра Андрыёлі, мастак, ілюстратар, удзельнік паўстаньня 1863 году.

1891 — Ян Станкевіч, беларускі мовазнаўца, гісторык, палітычны дзяяч.

Ян Станкевіч
Ян Станкевіч

1901 — Антон Янкоўскі, беларускі народны сьпявак, зьбіральнік фальклёру.

1901 — Эжэн Ёнэско, францускі драматург.

1934 — Валянцін Рабцэвіч, беларускі гісторык, нумізмат, археоляг.

1961 — Віктар Асьлюк, беларускі кінадакумэнталіст.


У памяці

1855 — Адам Міцкевіч, польскі паэт, удзельнік нацыянальна-вызваленчага руху супраць Расейскай імпэрыі, сябра Таварыства філяматаў.

Адам Міцкевіч. Літаграфія, выстава «Славутыя асобы Беларусі» Ляілея Варэца
Адам Міцкевіч. Літаграфія, выстава «Славутыя асобы Беларусі» Ляілея Варэца

1864 — Тэадор Нарбут, беларускі гісторык, археограф, музэйнік. Ягоныя дзеці бралі ўдзел у паўстаньні Каліноўскага, за гэта карнікі арыштавалі 77-гадовага вучонага і прысудзілі яго да сыбірскае катаргі. Аднак хворы стары, не дачакаўшыся высылкі, памёр.

2007 — Ізяслаў Бруцкі, мітрапаліт і першагерарх Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.

2022 — памёр Уладзімер Макей, міністар замежных справаў Беларусі.


​
XS
SM
MD
LG