Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Цэнтральнай выбарчай камісіі.
Партал «Люстэрка» падае дадзеныя пра Віктара Кулеша. Ён доктар біялягічных навук, прафэсар катэдры экалогіі чалавека на факультэце сацыякультурных камунікацый БДУ. Вучыўся на біялягічным факультэце БДУ, абараніў доктарскую дысэртацыю па тэме «Біялягічныя асновы цеплаводнай аквакультуры прамысловых ракападобных».
Выбары ў Беларусі, паводле міжнародных арганізацый, носяць несвабодны і недэмакратычны характар.
Учора Цэнтральная выбарчая камісія зарэгістравала адразу тры ініцыятыўныя групы прэтэндэнтаў на ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах 26 студзеня 2025 году:
Алега Гайдукевіча, кіраўніка праўладнай Лібэральна-дэмакратычнай партыі, намесьніка старшыні камісіі Палаты прадстаўнікоў у міжнародных справах;
Аляксандра Хіжняка, кіраўніка праўладнай Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасьці, дырэктара «БелНДІПгорадабудаўніцтва», дэпутата Менгарсавету;
Вольгі Чамаданавай, начальніцы галоўнага ўпраўленьня ідэалягічнай працы і ў справах моладзі Менгарвыканкаму, старшыні Беларускага саюзу жанчын, былой прэс-сакратаркі МУС Беларусі.
Таксама ЦВК Беларусі 31 кастрычніка прыняла дакумэнты аб рэгістрацыі ініцыятыўных групаў па зборы подпісаў у падтрымку вылучэньня кандыдатамі ў прэзыдэнты ад:
Сяргея Бобрыкава, былога начальніка Вайсковай акадэміі (з 2009 па 2016 год), генэрал-маёра, які цяпер узначальвае Рэспубліканскую раду грамадзкага аб’яднаньня «Беларускі саюз афіцэраў». У 2016 годзе быў абраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, дзе займаў пасаду намесьніка старшыні сталай камісіі па нацыянальнай бясьпецы.
Ганны Канапацкай, дэпутаткі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу VI скліканьня (2016–2019 гг.), экс-кандыдаткі ў прэзыдэнты Беларусі на выбарах 2020 году.
Дзіяны Кавалёвай, жыхаркі Магілёва. Раней яна была прадпрымальніцай і здавала жытло на содні, але ў 2021 годзе яе ІП закрылі з прычыны неажыцьцяўленьня дзейнасьці.
Сяргея Сыранкова, лідэра Камуністычнай партыі Беларусі.
Першай ЦВК зарэгістравала ініцыятыўную групу Аляксандра Лукашэнкі. Яшчэ двум прэтэндэнтам — кіраўніку зьліквідаванага ўладамі Беларусі руху «За свабоду», экспэрту па рэгіянальным разьвіцьці Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня Юрыю Губарэвічу і Аляксандру Драздову — у рэгістрацыі адмовілі.
Форум