Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Дзень памяці Вітаўта Вялікага

Князь Вітаўт
Князь Вітаўт

Падзеі 27 кастрычніка ў Беларусі, сьвеце і гісторыі.

Гэты дзень у гісторыі

1806 — пасьля перамогі пры Ене і Аўэрштаце Напалеон увайшоў у Бэрлін.

Мэмарыял забітым салдатам арміі Напалеона ў Беларусі, на беразе Беразіны
Мэмарыял забітым салдатам арміі Напалеона ў Беларусі, на беразе Беразіны

1873 — амэрыканец Джозэф Глідэн запатэнтаваў калючы дрот.

1922 — у Італіі пачаўся фашысцкі «паход на Рым», які скончыўся прызначэньнем прэм’ер-міністрам Італіі лідэра фашыстаў Бэніта Мусаліні.

1939 — літоўскія войскі ўвайшлі ў Вільню, якую СССР перадаў Літве.

1962 — гэта дзень, калі сьвет быў найбліжэй да глябальнай ядзернай вайны. У часе карыбскага крызісу савецкая зэнітная ракета зьбіла над Кубай выведны самалёт ЗША; пілёт, маёр Рудалф Андэрсан, загінуў.

Труну зь целам маёра Андэрсана, зьбітага над Кубай, грузяць на борт швайцарскага самалёта ў аэрапорце Гаваны
Труну зь целам маёра Андэрсана, зьбітага над Кубай, грузяць на борт швайцарскага самалёта ў аэрапорце Гаваны

1991 — Туркмэністан абвясьціў пра сваю незалежнасьць.

У гэты дзень нарадзіліся

1469 — Эразм Ратэрдамскі, нідэрляндзкі гуманіст.

Эразм Ратэрдамскі
Эразм Ратэрдамскі

1553 — Мігель Сэрвэт, гішпанскі мысьляр і лекар, спалены на вогнішчы па абвінавачаньні ў ерасі.

1728 — Джэймз Кук, брытанскі першаадкрывальнік.

1782 — Нікаля Паганіні, італьянскі скрыпач-віртуоз і кампазытар.

1890 — Віктар Шутовіч, беларускі каталіцкі сьвятар, публіцыст.

Віктар Шутовіч
Віктар Шутовіч

1911 — Мікола Лобан, беларускі пісьменьнік і мовазнаўца.

1952 — Фрэнсіс Фукуяма, амэрыканскі філёзаф і палітоляг.

У памяці

1430 — Вітаўт, вялікі князь літоўскі, пры якім ВКЛ стала самай вялікай дзяржавай у Эўропе — ад Балтыкі да Чорнага мора.

1505 — Іван III, вялікі князь маскоўскі.

1837 — Міхал Гузікаў, беларускі музыка, аўтар уласнай мадэлі ксыляфона.

1887 — Браніслаў Мінейка, удзельнік паўстаньня 1863–1864 гадоў.

1907 — Зыгмунт Чаховіч, удзельнік паўстаньня 1863–1864 гадоў.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
​
XS
SM
MD
LG