Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«ПіК Свабоды». «Хуткасьць выбараў сьведчыць пра псыхалягічны стан улады»

Роза Турарбекава
Роза Турарбекава

Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі адбудуцца праз тры месяцы. Іх прызначылі на 26 студзеня наступнага году. Куды так сьпяшаюцца ўлады і што прапануе дэмакратычная апазцыя.

Госьця «ПіКу Свабоды» — палітоляг Роза Турарбекава. Яна лічыць, што нечаканасьць і хуткасьць правядзеньня выбараў сьведчыць пра псыхалягічны стан улады. Выбары 2020 году былі для ўлады вельмі траўматычныя, перакананая Турарбекава.

«Гэта і ёсьць прычына таго, чаму да апошняга хавалася дата. Лёгіка ў тым, каб правесьці як мага хутчэй, каб пасьля навагодніх сьвятаў. Агулам яны хочуць правесьці ціхую і хуткую кампанію, безь якіх-небудзь нечаканасьцяў. Магчыма ёсьць і іншыя абставіны: міжнародная рэакцыя, пазыцыя Расеі, сытуацыя на фронце», — кажа палітоляг.

Цалкам размову глядзіце ў відэафармаце на Youtube.

У аўторак амбасадар Расеі ў Менску Барыс Грызлоў заявіў, што Масква дапаможа Лукашэнку ліквідаваць «беспарадкі» на прэзыдэнцкіх выбарах 2025 году. Роза Турарбекава перакананая, што ў інтарэсах Расеі, каб рэжым Лукашэнкі заставаўся ва ўладзе, каб мець саюзьніка ў вайне.

«Расея адкрыта гаворыць пра ўмяшаньне ў выбарчы або палітычны працэс у Беларусі. Гэта адрозьнівае будучую выбарчую кампанію ад папярэдніх. Хаця іншае ўжо ўсё. Мы маем справу са зьмененай дзяржавай. Калі да 2020 году ў Беларусі была аўтакратыя, то цяпер мы бачым аўтакратыю зь некаторымі рысамі таталітарнага ладу. І, адпаведна, зараз іншая падрыхтоўка да выбараў. Яны апякліся на малацэ, таму адсюль, магчыма, і такая лёгіка паводзінаў», — лічыць палітоляг.

«ПіК Свабоды»

«ПіК Свабоды» — гэты YouTube-праграма і падкаст пра самыя важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Чатыры разы на тыдзень — з панядзелка па чацьвер — дасьведчаныя журналісты і рэдактары Свабоды выбіраюць для вас галоўныя навіны дня і тлумачаць, што яны значаць.

Па пятніцах мы рыхтуем тыднёвы аналітычны выпуск, у якім разам з вартымі даверу экспэртамі разьбіраем працэсы і тэндэнцыі ў палітыцы, эканоміцы, грамадзтве і культуры.

«ПіК Свабоды»: галоўныя навіны дня з тлумачэньнямі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:50 0:00

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода. Падзеі і камэнтары» (@svaboda-news).

Новы выпуск дасяжны на канале штодня а 1830 менскага часу.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

• Наш сайт
• Apple Podcasts
• Spotify
• Soundcloud
• Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
​
XS
SM
MD
LG