Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Высланаму зь Беларусі кубінцу, які ўдзельнічаў у акцыях 2020 году, далі ДНЖ у Літве

Рабэрта Вальдэс Касануэва. Архіўнае фота
Рабэрта Вальдэс Касануэва. Архіўнае фота

Кубінец Рабэрта Вальдэс Касануэва, якога праз удзел у пасьлявыбарчых пратэстах у Беларусі выслалі на радзіму, прыехаў у Літву па гуманітарнай візе. Дэпартамэнт міграцыі Літвы першапачаткова адмовіў яму ў выдачы ДНЖ, але днямі зьмяніў сваё рашэньне.

«Рабэрта Касануэва — кубінец, што падтрымаў беларускія пратэсты і сядзеў на Акрэсьціна амаль год, эвакуяваны як у кіно, атрымаў дазвол на жыхарства ў Літве!» — напісаў у сацсетках сузаснавальнік Фонду BySol Андрэй Стрыжак.

Кубінец Рабэрта Вальдэс Касануэва пражыў у Беларусі 30 гадоў. Рабэрта — графічны дызайнэр, бацька траіх дзяцей. У 2020 годзе, нават ведаючы пра магчымую дэпартацыю, ён выходзіў на акцыі пратэсту.

Пасьля затрыманьня яго пратрымалі год і адзін месяц на Акрэсьціна. 10 сьнежня 2021 году яго выслалі з краіны. Калі Касануэву вызвалілі, яго пасадзілі на самалёт у Расею: у дакумэнце, які яму далі, у кубінца высылка зь Беларусі на 3 гады.

Рабэрта Вальдэс прыехаў па гуманітарнай візе ў Літву, дзе Дэпартамент міграцыі праз год вырашыў, што на радзіме яму нічога не пагражае і адмовіў у выдачы ДНЖ.

Касануэва абскардзіў рашэньне дэпартамэнту ў судзе, грошы на адваката сабралі праз BYSOL. У верасьні 2023 году стала вядома, што літоўскі суд прыняў бок Рабэрта і скасаваў рашэньне аб яго дэпартацыі на Кубу. Аднак для таго, каб атрымаць літоўскі ДНЖ агулам кубінцу спатрэбіўся яшчэ прыблізна цэлы год.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG