Госьця «ПіКу Свабоды» — юрыстка-міжнародніца, кандыдатка юрыдычных навук Кацярына Дзяйкала. Яна разважае пра тое, ці зьяўляецца Беларусь дзяржавай-агрэсаркай з пункту гледжаньня міжнароднага права, ці прызнае Захад легітымнасьць Аляксандра Лукашэнкі і паводле якой схемы можа аднаўляцца законнасьць у краіне.
«Ніякіх дыпляматычных стасункаў зь Беларусьсю ніхто не разрываў, панізілі толькі ранг дыпляматаў. Гэта палітычныя індыкатары. На міжнародных пляцоўках, як у ААН, Беларусь як дзяржаву прадстаўляе афіцыйны ўрад. Непрызнаньне пасьля выбараў — гэта палітычная ацэнка. Рэспубліку Беларусь на Генасамблеі ААН прадстаўляе афіцыйны Менск, а не апазыцыя. Фактычная сытуацыя часам важнейшая, чым юрыдычная, асабліва калі праходзіць шмат часу. Неправавая сытуацыя ня можа нарадзіць прававую. Але ёсьць і іншы погляд, што факты нараджаюць права. Лукашэнку могуць прызнаваць нелігітымным, але чым даўжэй ён здольны кантраляваць тэрыторыю, тым больш верагоднае вяртаньне да ранейшага стану рэчаў». — кажа Кацярына Дзяйкала.
Цалкам размову глядзіце ў відэафармаце на Youtube.
Форум