Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцам вядомыя прозьвішчы сямі палітвязьняў, вызваленых па памілаваньні

Ілюстрацыйнае фота. Турма ў Горадні ©Shutterstock
Ілюстрацыйнае фота. Турма ў Горадні ©Shutterstock

На вечар 5 верасьня праваабаронцам агулам вядомыя прозьвішчы сямі палітвязьняў, вызваленых па памілаваньні, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

Праваабаронцы падтрымліваюць інфармацыйную цішыню для бясьпекі вязьняў і пакуль не публікуюць прозьвішчы вызваленых.

Раней сталі вядомыя прозьвішчы трох вызваленых па памілаваньні палітзьняволеных жанчын. На волю выйшлі:

  • актывістка руху «Маці-328» Марына Кісялевіч, асуджаная па двух дыфамацыйных артыкулах: ч. 2 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) і ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку),
  • прадпрымальніца Вікторыя Гаўрыліна, асуджаная на 3 гады і 3 месяцы калёніі (яе прызналі вінаватай у нясплаце падаткаў, зьліве зьвестак сілавікоў, удзеле ў пляне «Перамога», фінансаваньні экстрэмісцкай дзейнасьці),
  • мэнэджарка кампаніі EPAM, 34-гадовая жыхарка Берасьця Дзіяна Завадзкая, асуджаная на пазбаўленьне волі (тэрмін праваабаронцам невядомы) па арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх) і арт. 361-3 КК (удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаваньні або збройным канфлікце, ваенных дзеяньнях, вярбоўка або падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу).

4 верасьня стала вядома, што Аляксандар Лукашэнка памілаваў яшчэ 30 чалавек, асуджаных за «злачынствы пратэставай накіраванасьці», падпісаўшы ўказ № 343 «Аб памілаваньні асуджаных».

Паведамляецца, што сярод памілаваных — 7 жанчын і 23 мужчыны, большасьць асуджаных — бацькі непаўналетніх і малалетніх дзяцей. Як удакладніў генпракурор Беларусі Андрэй Швед, большасьць з 30 памілаваных былі асуджаныя паводле артыкулаў аб «абразе» і «паклёпе».

  • 3 ліпеня выйшлі на волю 18 палітзьняволеных. Сярод іх — 4 жанчыны і 14 мужчын, у тым ліку асуджаны на 10 гадоў калёніі і хворы на анкалёгію Рыгор Кастусёў.
  • 16 жніўня Лукашэнка падпісаў указ аб памілаваньні 30 палітзьняволеных, сярод якіх 14 жанчын і 16 мужчын, некаторыя зь іх маюць сур’ёзныя захворваньні. Прозьвішчаў памілаваных тады афіцыйна таксама не называлі, сам указ не публікаваўся. Пасьля праваабаронцам сталі вядомыя прозьвішчы некаторых вызваленых вязьняў, сярод іх — Ксенія Луцкіна, Вольга Новікава, Ала Зуева, Вольга Стаброўская, Васіль Берасьнеў, Ірына Санкоўская, Кацярына Леў, Натальля Пятровіч, Тамара Каравай, Сьвятлана Палуэктава, Яўген Чуміла.
Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG