Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мабільных апэратараў у Беларусі абавязалі штогод аддаваць ня менш за 20% прыбытку дзяржаве

Ілюстрацыйнае фота. Лягатып мабільнага апэратара МТС на будынку
Ілюстрацыйнае фота. Лягатып мабільнага апэратара МТС на будынку

Апэратары сотавай сувязі ў Беларусь цяпер павінны будуць аддаваць штогод ня менш за 20% свайго прыбытку дзяржаве, вынікае з указу Лукашэнкі № 335 «Аб наданьні паслуг сотавай рухомай электрасувязі», апублікаванага на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Савет міністраў да 1 студзеня 2025 году павінен устанавіць для мабільных апэратараў абавязковыя патрабаваньні да ахопу тэрыторыі паслугамі сотавай сувязі і іх якасьці ў мэтах «падвышэньня даступнасьці сотавай сувязі», у тым ліку на вёсцы.

Пры парушэньні гэтых патрабаваньняў сотавых апэратараў будуць прыцягваць да адказнасьці.

Як патлумачыў начальнік упраўленьня электрасувязі і рэгуляваньня радыёчастотнага спэктру Мінсувязі Дзьмітры Корзун, для рэалізацыі гэтых патрабаваньняў прадугледжана, што 20% чыстага прыбытку мабільныя апэратары будуць накіроўваць штогод на рэалізацыю:

  • праектаў па разьвіцьці сетак сотавай рухомай электрасувязі, н
  • мерапрыемстваў і пілотных праектаў у сфэры лічбавага разьвіцьця, ухваленых Саветам па лічбавым разьвіцьці пры Мінсувязі,
  • інвэстыцыйных праектаў, зьвязаных з разьвіцьцём сетак і павышэньнем якасьці наданьня паслуг.

Акрамя таго, указам прадугледжваецца ўвядзеньне базавага сацыяльнага тарыфу для насельніцтва, кошт якога будзе знаходзіцца пад кантролем дзяржавы.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG