Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьпіс «экстрэмістаў» папоўніўся яшчэ 33 прозьвішчамі

Партрэты палітвязьняў на Дні салідарнасьці, Вільня, 21 траўня 2024
Партрэты палітвязьняў на Дні салідарнасьці, Вільня, 21 траўня 2024

У пералік «асобаў, якія маюць дачыненьне да экстрэмісцкай дзейнасьці», МУС 16 жніўня ўключыла яшчэ 33 чалавекі, аднаго з іх — паўторна, цяпер у ім 4.325 пазыцыяў.

Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Позірк».

З 33-х новых «экстрэмістаў» знаходзяцца 9 чалавек, 6 зь якіх прызнаныя праваабарончай супольнасьцю палітвязьнямі: Іван Сухамераў, Аляксандр Блізьнец, Ігар Чарнавусаў, Аляксандра Мельнічак, Артур Радзівановіч і Уладзімер Кароткі. Не маюць такога статусу Міхаіл Лазько, Дзьмітры Барабан і Аляксандр Горбель, якія таксама знаходзяцца ў месцах пазбаўленьня волі.

Жыхар Салігорску Прылуцкі, унесены ў сьпіс, знаходзіцца ў вышуку. Падставай для яго ўключэньня ў сьпіс названы прысуд суду Гарадоцкага раёна, які ўступіў у сілу, у сувязі са ўчыненьнем злачынства, прадугледжанага арт. 364 КК (гвалт або пагроза ужываньня гвалту ў дачыненьні да супрацоўніка органаў унутраных спраў). Ён зьяўляўся чальцом страйкаму «Беларуськалія», 5 чэрвеня Сьледчы камітэт пачаў у дачыненьні да яго спэцыяльную вытворчасьць.

Насупраць астатніх 23 асобаў, унесеных сёньня ў сьпіс «экстрэмістаў», стаіць адзнака «судзімасьць не пагашана», выглядае, што яны знаходзяцца на волі.

Таксама сёньня сьпіс «экстрэмісцкіх фармаваньняў» МУС папоўніўся палком «Пагоня».

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG