Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Біць Расею ў слабыя месцы». Новы камандзір палка Каліноўскага назваў умовы, пры якіх Украіна можа перамагчы


Шэўрон байца палка Каліноўскага
Шэўрон байца палка Каліноўскага

Украіне трэба паляпшаць свой вайсковы патэнцыял і біць Расею ў слабыя месцы.

Украіна зможа атрымаць перамогу ў вайне з Расеяй, калі пазбавіцца ад савецкіх атавізмаў у войску і скарыстаецца слабасьцямі агрэсара. Такое меркаваньне ў інтэрвію Online.UA выказаў Павал «Дзядзька» Шурмей, які часова выконвае абавязкі камандзіра палка імя Кастуся Каліноўскага, у якім на баку УСУ змагаюцца добраахвотнікі зь Беларусі.

Паводле Шурмея, у Расеі ёсьць дастаткова слабых бакоў, якімі Ўкраіна можа скарыстацца для дасягненьня ўласнай перамогі.

«Чаго ў Расеі вельмі шмат, на жаль, гэта чалавечы рэсурс. І выкарыстоўваюць яго на 200-300%. Але трэба разумець, што час гуляе супраць іх, санкцыі пачынаюць усё больш эфэктыўна працаваць», – адзначыў Шурмей.

Таксама, на думку, Шурмея для перамогі над Расеяй Украіне патрэбна непахісная падтрымка заходніх партнэраў, узмацненьне мабілізацыі і разгортваньне ўласнай вайсковай вытворчасьці.

«Калі здарыцца так, што Захад стане дапамагаць на ўсю моц, на ўсе 100%, Украіна можа выстаяць. (...) Украіна павінна хутка памяняць старыя савецкія падыходы да камплектаваньня, падрыхтоўкі баявых падразьдзяленьняў. Многае залежыць ад украінскай улады, Узброеных сіл», – упэўнены ён.

  • 47-гадовы Павал Шурмей – прафэсійны вясьляр, удзельнік дзьвюх Алімпіяд у складзе зборнай Беларусі па акадэмічным веславаньні. На момант пачатку расейскай агрэсіі ва Ўкраіне знаходзіўся ў ЗША, адкуль адразу ж накіраваўся ў Кіеў і далучыўся да беларускага добраахвотніцкага руху. Быў паранены. У Беларусі супраць Шурмея заведзеная крымінальная справа.
  • Раней камандзірам каліноўцаў быў Дзяніс Прохараў («Кіт»). Пра перастаноўкі ў кіраўніцтве полк не паведамляў.
  • Полк імя Кастуся Каліноўскага – вайсковае фармаваньне ў складзе УСУ, створанае ў сакавіку 2022 года. Полк складаецца з двух батальёнаў – «Волат» і «Літвін». Яго агульная колькасьць – каля 5 тысяч байцоў. У шэрагах падразьдзяленьня ваююць грамадзяне Беларусі. Галоўнай мэтай Палка Каліноўскага зьяўляецца «Вызваленьне Беларусі праз вызваленьне Украіны», – нагадвае УНІАН.
  • Полк Каліноўскага прымае актыўны ўдзел у баях на фронце, і нясе страты, як і любое іншае баявое падразьдзяленьне УСУ.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG