Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парлямэнцкая асамблея АБСЭ прызнала дзеяньні Расеі генацыдам украінскага народу

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Пра гэта гаворыцца ў рэзалюцыі, прынятай на паседжаньні.

Парлямэнцкая асамблея АБСЭ прыняла рэзалюцыю, якая прызнае дзеяньні Расеі генацыдам украінскага народу. Пра гэта паведаміў член украінскай парлямэнцкай дэлегацыі Паўло Фралоў у сваім тэлеграм-канале.

Рэзалюцыю прынялі ў дзень адкрыцьця летняй сэсіі ў Бухарэсьце.

Паўло Фралоў падкрэсьліў, што рэзалюцыя вызначае дэкалянізацыю Расеі «неабходнай умовай для ўстанаўленьня моцнага міру».

Агулам у рэзалюцыі 70 пунктаў, яна цалкам яшчэ не апублікаваная на рэсурсах АБСЭ. Асноўныя пункты ў пералічэньні ўкраінскага прадстаўніка такія:

  • заклік да ўсіх 53 краін-удзельніц АБСЭ прыкладаць намаганьні для дэакупацыі Крыму і ўсіх акупаваных тэрыторый Украіны шляхам падтрымкі Формулы міру і Крымскай плятформы;
  • заклік да дзяржаў АБСЭ стварыць Спэцыяльны трыбунал для прыцягненьня Расеі да адказнасьці за злачынствы, учыненыя ў ходзе вайны супраць Украіны, правесьці на міжнародным і нацыянальным узроўнях расьсьледаваньне масавых зьверстваў, забойстваў, катаваньняў, згвалтаваньняў войскам Расеі;
  • неабходнасьць хуткага запуску мэханізму выкарыстаньня замарожаных расейскіх актываў на карысьць Украіны, краінам АБСЭ прапануецца далучацца да Пагадненьня аб Міжнародным Рэестры стратаў, прычыненых Украіне агрэсіяй Расеі;
  • прэзыдэнцкія выбары 2024 году ў Расеі прызнаюцца падтасаванымі і такімі, якія падрываюць легітымнасьць усёй выбарчай сыстэмы РФ;
  • падтрымка стварэньня Міжнароднай кааліцыі па вяртаньні ўкраінскіх дзяцей, а таксама забесьпячэньне вызваленьня ўкраінскіх ваеннапалонных і цывільных асоб;
  • заклік забараніць імпарт расейскага звадкаванага газу ў Эўразьвяз, рээкспарт і транзыт праз парты ЭЗ.

Сэсія Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ стартавала 29 чэрвеня і працягнецца да 3 ліпеня. Нагадаем, што дэлегацыю афіцыйнага Менску не дапусьцілі на сэсію. У адказ на гэта Палата прадстаўнікоў Беларусі заявіла, што румынскія ўлады «наўмысна сарвалі» ўдзел дэлегацыі Беларусі «адмовай ва ўезьдзе на тэрыторыю Румыніі».

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG