Каардынацыйная рада вырашыла, што адзінай мовай яе афіцыйных дакумэнтаў будзе беларуская

Архіўнае фота
Архіўнае фота

Каардынацыйная рада таксама зьмяніла рэглямэнт, цяпер можна сумяшчаць яе мандат і пасаду ў АПК.

Каардынацыйная рада прыняла зьмены ў статут, якія дазваляюць яго шараговым дэлегатам сумяшчаць мандат і пасаду ў Абʼяднаным пераходным кабінэце, паведамляе тэлеграм-канал КР.

Адпаведны пункт рэглямэнту выкладзены так:

«Дэлегат Каардынацыйнай рады ня можа сумяшчаць пасаду прадстаўніка або яго намесьніка з правам голасу ў Абʼяднаным пераходным кабінэце з пасадамі сьпікера, віцэ-спікера, кіраўніка сакратарыята, кіраўніка камісіі або ўдзельніка рабочай групы па слуханьнях АПК у Каардынацыйнай радзе».

За зьмены ў Статут прагаласавалі 60 дэлегатаў з 80.

Плянуецца, што абноўлены дакумэнт будзе апублікаваны ў пачатку ліпеня.

«Пасьля гэтага трэці склад рады зможа выбраць сьпікера, віцэ-сьпікера, склад камісій і спэцыяльнага прадстаўніка КР у ЗША», — гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Апрача таго адзінагалосна вырашылі замацаваць адзіную мову афіцыйных дакумэнтаў КР – беларускую.

12 чэрвеня адбылося першае паседжаньне Каардынацыйнай рады трэцяга скліканьня. Там выявіліся супярэчнасьці паміж фрыкцыямі, якія засядалі ў КР і кіравалі ёю дасюль, і тымі, хто атрымаў перамогу на выбарах.

​
XS
SM
MD
LG