Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Мінабароны Расеі кажуць, што Крым «абстралялі» ATACMS: 5 чалавек загінулі, 100 параненыя

У анэксаваным Крыме ўдзень 23 чэрвеня адбыліся выбухі (фота іюстратыўнае)
У анэксаваным Крыме ўдзень 23 чэрвеня адбыліся выбухі (фота іюстратыўнае)

У анэксаваным Крыме днём 23 чэрвеня прагрымелі выбухі. Падкантрольны Расні старшыня Севастопаля Міхаіл Разважаеў заяўляе аб трох загіблых і сотню параненых людзях.

Як кажуць у расейскім Мінабароны, Крым нібыта «быў атакаваны» ATACMS, – «чатыры ракеты былі зьбітыя, яшчэ адна ўзарвалася над горадам».

Разважаеў казаў пра параненых у парку «Учкуеўка» і Любімаўка. Украінскі бок пакуль не камэнтаваў ракетную атаку. Рэдакцыя Радыё Свабода ня мае магчымасьці праверыць гэтую інфармацыю з незалежных крыніцаў.

Раней стала вядома, што 23 чэрвеня, у раёне Севастопаля, а таксама Еўпаторыі і Сак, былі чуваць «гучныя гукі, падобныя на выбухі і працу расейскага СПА».

Пачынаючы са жніўня 2022 года, у Крыме і Севастопалі амаль кожны дзень чуваць гукі выбухаў. Расейскія ўлады тлумачаць гэта стральбой па «ўкраінскіх бесьпілётніках», «працай СПА» ці вучэньнямі вайскоўцаў РФ.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG