«Васіль Быкаў 100». У Празе выдалі кнігу цытатаў клясыка і ўспамінаў пра яго. Чытаць

19 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Чэхіі ў Празе прэзэнтавалі новую кнігу, прысьвечаную стагодзьдзю клясыка беларускай літаратуры Васіля Быкава. Чытачы Свабоды атрымалі магчымасьць азнаёміцца зь ёю першымі.

Кнігу «Васіль Быкаў 100» выдала асьветная суполка «Скарына» — адна зь першых беларускіх арганізацый, заснаваных у Празе пасьля падзеньня камунізму.

У выданьні сабраныя 100 цытатаў пісьменьніка, якія гучалі ў розныя гады на Радыё Свабода, агляд яго выданьняў у Чэхаславаччыне, лісты з Хэльсынкі, Бэрліну і Франкфурту ў Прагу, успаміны пра ягонае знаходжаньне ў сталіцы Чэхіі. Над кнігай працавалі былыя журналісты Беларускай службы Радыё Свабода Аляксандар Лукашук, Галіна Навумчык, Сяргей Навумчык, Алена Ціхановіч і Сяргей Шупа.

Прадмова да кнігі Аляксандра Лукашука

Васіль Быкаў: сто абліччаў

Чалавек слова, чалавек каменю, чалавек мёртвых, чалавек жывых, чалавек пакуты, чалавек бяды, чалавек супраціву, чалавек моўкнасьці, чалавек голасу, чалавек цярпеньня, чалавек прыцемку, чалавек туману, чалавек сьвітаньня, чалавек сьцюжы, чалавек годнасьці, чалавек стрыманасьці, чалавек горычы, чалавек адпору, чалавек цьвёрдасьці, чалавек нязломнасьці, чалавек росту, чалавек одуму, чалавек стромы, чалавек бездані, чалавек выбару, чалавек лёсу, чалавек расстаньня, чалавек бездарожжа, чалавек выспы, чалавек пераправы, чалавек берагу, чалавек дому, чалавек радзімы, чалавек небакраю, чалавек руху, чалавек непахіснасьці, чалавек нявыкруткі, чалавек абстрэлу, чалавек абароны, чалавек контратакі, чалавек незалежнасьці, чалавек тугі, чалавек згушчанасьці, чалавек прадчуваньня, чалавек прарыву, чалавек расчараваньня, чалавек няспыннасьці, чалавек прысутнасьці, чалавек іншасьці, чалавек падмурка, чалавек страты, чалавек болю, чалавек моцы, чалавек засьцярогі, чалавек непазьбежнасьці, чалавек сьцяны, чалавек брамы, чалавек празрыстасьці, чалавек ахвяры, чалавек крыгалому, чалавек вызваленьня, чалавек волі, чалавек роспачы, чалавек сумневу, чалавек чысьціні, чалавек непадкупнасьці, чалавек кораня, чалавек скрыжаваньня, чалавек стрыжня, чалавек нематы, чалавек адзіноты, чалавек уразьлівасьці, чалавек упартасьці, чалавек знаку, чалавек неабходнасьці, чалавек пасланьня, чалавек выкупленьня, чалавек мяжы, чалавек цішыні, чалавек музыкі, чалавек меры, чалавек разьвітаньня, чалавек стомы, чалавек паразы, чалавек трываласьці, чалавек адужаньня, чалавек пералому, чалавек гарту, чалавек кнігі, чалавек людзкасьці, чалавек адраджэньня, чалавек вяртаньня, чалавек вернасьці, чалавек духу, чалавек любові, чалавек ісьціны, чалавек крыжа, чалавек узыходжаньня, чалавек сьвятла.

Яшчэ на гэтую тэму

​
XS
SM
MD
LG