Пра гэта паведаміла ягоная маці Людміла Мацэгора.
7 чэрвеня на Генадзя Мацэгору напалі каля яго дома ў Старым Асколе ў Белгарадзкай вобласьці. Невядомы стрэліў у экс-чыноўніка. Яго шпіталізавалі ў Маскву ў цяжкім стане. Як паведамляла Галоўнае ўпраўленьне выведкі Мінабароны Ўкраіны, ён знаходзіўся ў крытычным стане.
Мацэгора стаў мэрам горада Купянск у Харкаўскай вобласьці ў 2020 годзе, ён абіраўся ад прарасейскай партыі «Апазыцыйная плятформа — За жыцьцё». У першыя дні поўнамаштабнага ўварваньня ён добраахвотна пайшоў на супрацу з Расеяй. У прыватнасьці, у чэрвені 2022 году Мацэгора падпісаў так званы пратакол стварэньня акупацыйнай Харкаўскай адміністрацыі, аб чым абвясьціў публічна.
У верасьні 2022 году ўкраінскія войскі вызвалілі Купянск, а Мацэгора зьбег у Белгарадзкую вобласьць. Ва Ўкраіне яму пагражала пажыцьцёвае зьняволеньне.
Форум