Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генэральная сакратарка Рады Эўропы асудзіла завочны суд у справе «аналітыкаў Ціханоўскай»


Марыя Пейчыновіч-Бурыч
Марыя Пейчыновіч-Бурыч

Рада Эўропы (РЭ) падтрымлівае абвінавачаных па так званай справе «аналітыкаў Ціханоўскай» і ўсіх, хто выступае за свабодную і дэмакратычную Беларусь, напісала ў сацыяльнай сетцы Х генэральная сакратарка РЭ Марыя Пейчыновіч-Бурыч.

Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Позірк».

«Я асуджаю сёньняшні завочны суд над беларускімі экспэртамі, журналістамі і апазыцыйнымі палітыкамі па надуманых абвінавачаньнях», — падкрэсьліла палітык.

Гэтая справа, паводле яе слоў, суправаджаецца «абуральным парушэньнем належнай прававой працэдуры» і зьяўляецца «часткай шырэйшых палітычных рэпрэсій».

31 траўня ў Менскім абласным судзе пачаўся завочны працэс над «аналітыкамі Ціханоўскай», яго вядзе судзьдзя Уладзімер Арэшка.

Па справе праходзяць дырэктар «Беларускай ініцыятывы» Chatham House Рыгор Астапеня, сацыёляг Філіп Біканаў, старшы палітычны дарадца беларускай дэмакратычнай лідэркі Сьвятланы Ціханоўскай Аляксандр Дабравольскі і яе прэсавая сакратарка Ганна Красуліна, адмысловы прадстаўнік Ціханоўскай у пытаньнях выбараў Аляксандр Шлык і дарадца ў пытаньнях дыпляматыі Дзяніс Кучынскі, палітычны аглядальнік Радыё Свабода Юры Дракахруст, дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч, дактарантка Інстытуту філязофіі і сацыялёгіі Польскай акадэміі навук Вераніка Лапуцька, доктар сацыялёгii (PhD), дасьледчык, Цэнтар перадавых інтэрнэт-дасьледаваньняў / Інстытут сацыяльных рухаў Рурскага ўнівэрсытэту Бохума Васiль Навумаў, праграмны дырэктар «Вольнага Беларускага Ўнівэрсытэту» Аляксандар Лагвінец, журналістка Ганна Любакова, паліталягіня Марыя Рогава, доктар філязофскіх навук Пётра Рудкоўскі, паліталягіня, кіраўніца Цэнтру новых ідэяў Леся Руднік, кіраўніца праекту SYMPA/BIPART Натальля Рабава, доктар палітычных навук, палітык Павал Усаў, навуковая супрацоўніца Гарадзкога ўнівэрсытэту Манчэстэра і Віленскага ўнівэрсытэта, паліталягіня Тацьцяна Чуліцкая, паліталягіня, дасьледчыца Virginia Tech University Кацярына Шмаціна, доктар палітычных навук, дасьледчык Страсбурскага ўнівэрсытэту Яўген Крыжаноўскі. Усе яны знаходзяцца за мяжой.

31 траўня ў Менскім гарадзкім судзе таксама пачаўся завочны суд над дарадцам дэмакратычнай лідэркі Беларусі Ціханоўскай Франакам Вячоркам.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG