Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратура Беларусі запатрабавала прыбраць кнігі Ластоўскага і Суворава з інтэрнэт-крамаў

Вацлаў Ластоўскі, архіўнае фота
Вацлаў Ластоўскі, архіўнае фота

Раней гэтую літаратуру ўнесьлі ў рэспубліканскі сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Пракуратура Маскоўскага раёну Менску запатрабавала ад трох буйных інтэрнет-крамаў прыбраць кнігі Вацлава Ластоўскага і Віктара Суворава, заўважыла выданьне Reform.by.

Раней яны былі ўнесены ў рэспубліканскі сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Кнігі Віктара Суворава «Дзень „М“. Калі пачалася Сусьветная вайна?» і «Ледакол. Хто пачаў Другую сусьветную вайну?» былі знойдзеныя ў дзьвюх крамах, а «Выбраныя творы» Вацлава Ластоўскага — яшчэ ў адной краме.

Прадпісаньне пракуратуры выканалі.

  • У Рэспубліканскім сьпісе экстрэмісцкіх матэрыялаў, які знаходзіцца на сайтах некаторых дзяржаўных органаў, унесены тысячы найменьняў друкаванай прадукцыі, сайтаў і тэлеграм-каналаў, маркі, значкі, CD-дыскі. Сьпіс папаўняецца амаль штодзённа.
  • Так, раней «экстрэмісцкімі» прызналі творы клясыка беларускай літаратуры Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча, некаторыя творы Ўладзімера Арлова, Альгерда Бахарэвіча, Уладзімера Някляева, іншых беларускіх літаратараў, кнігу «Адысея капiтана БНР» гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца.

    «Экстрэмісцкімі матэрыяламі» прызнаныя:
  • Дунін-Марцінкевіч, В. Збор твораў. У 2 т. Т.1 Драматычныя творы, вершаваныя аповесьці і апавяданьні / Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч; [уклад. з тэкст. падрыхт., прадм., перакл. і камэнт. Я. Янушкевіча]. — Менск: Мастацкая літаратура, 2007.— 494 с.
  • Дунін-Марцінкевіч, В. Збор твораў. У 2 т. Т.2 Вершаваныя аповесьці і апавяданьні, вершы, публіцыстыка, лісты і пасланьні, пераклады, Dubia / Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч; [уклад. з тэкст. падрыхт., пер. Я. Янушкевіча]. — Менск: Мастацкая літаратура, 2008. — 598 с.
  • У жніўні 2023 году «экстрэмісцкімі матэрыяламі» на просьбу пракуратуры Менску прызналі прадмову Язэпа Янушкевіча да кнігі выдавецтва «Беларускі кнігазбор» «Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. Выбраныя творы» і два вершы Дунін-Марцінкевіча — «Плывуць вятры» і «Гутарка старога дзеда». Гэтыя вершы клясык беларускай літаратуры напісаў перад паўстаньнем Кастуся Каліноўскага супраць расейскага імпэрскага прыгнёту на беларускіх землях.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG