Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін уручыў ордэн Дружбы беларусу Талаю, датычнаму да незаконнага вывазу ўкраінскіх дзяцей


Аляксей Талай, архіўнае фота
Аляксей Талай, архіўнае фота

30 траўня кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін у Маскве ўзнагародзіў беларускага паралімпійца і праўладнага дзеяча Аляксея Талая ордэнам Дружбы, паведамляюць дзяржаўныя СМІ. 

Цырымонія адбылася 30 траўня ў Екацярынінскай залі Крамля.

  • Фонд Аляксея Талая арганізоўвае вываз украінскіх дзяцей з акупаваных Расеяй раёнаў Украіны ў Беларусь нібыта на «аздараўленьне».
  • 17 сакавіка 2023 году Міжнародны крымінальны суд у Гаазе выдаў ордэр на арышт прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна і расейскага дзіцячага амбудсмэна Марыі Львовай-Бяловай за вываз украінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторый.
  • Беларускія дэмакратычныя сілы дамагаюцца таго ж у адносінах да Лукашэнкі, чый рэжым таксама мае дачыненьне да гэтага. Матэрыялы з доказамі перадалі ў Міжнародны крымінальны суд у Гаазе.
  • Сёлета ў сакавіку МУС выдаў ордэр на арышт Уладзіміра Пуціна праз падазрэньне ў незаконнай дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей.
  • Дзейнасьць Аляксея Талая ў незаконным перамяшчэньні ўкраінскіх дзяцей з часова акупаванай тэрыторыі Ўкраіны зьяўляецца прадметам расьсьледаваньня крымінальнай справы паводле дзьвюх першых частак артыкулу 438 Крымінальнага кодэксу Ўкраіны — парушэньне законаў і звычаяў вайны. Гэтыя крымінальныя правапарушэньні караюцца пазбаўленьнем волі на тэрмін ад 8 да 15 гадоў або пажыцьцёвым зьняволеньнем.
  • Паводле розных ацэнак, з пачатку вайны ў Беларусь вывезьлі сама меней 2,5 тысячы дзяцей з акупаваных Расеяй тэрыторый Украіны. Датычнымі да гэтай дзейнасьці называюць Аляксея Талая і ягоны фонд, ААТ «Беларуськалій», Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, Беларускі Чырвоны Крыж і інш. Ёсьць пэўныя сьведчаньні, што ў Беларусі займаюцца «перавыхаваньнем» прывезеных дзяцей у духу любові да Расеі.
  • Аляксея Талая і ягоны фонд уключылі ў 13-ты пакет санкцый ЭЗ супраць Расеі, прыняты 23 лютага 2024 году. пад санкцыі ЗША трапіў напярэдадні другой гадавіны пачатку поўнамаштабнай вайны Расеі ва Ўкраіне.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG