«Зьдзівіліся нават спэцслужбы Літвы». Як зьвязаныя пашпарт «Новай Беларусі» і стары «гаманец» Лукашэнкі

Станіслаў Івашкевіч
Станіслаў Івашкевіч

Журналісты Беларускага Расьсьледніцкага Цэнтру высьветлілі, што літоўскае прадпрыемства, якое працуе над праектам пашпарта «Новай Беларусі», зьвязанае з «гаманцом» Аляксандра Лукашэнкі Віктарам Шаўцовым.

Як так сталася і што гэта значыць? Расказвае рэдактар расьсьледаваньня і кіраўнік БРЦ Станіслаў Івашкевіч.

Хто такі Віктар Шаўцоў? Апошнім часам яго імя гучыць рэдка, але менавіта гэты чалавек кіраваў кампаніяй, празь якую ішоў буйны экспарт зь Беларусі ў Вэнэсуэлу. Кампанія Віктара Шаўцова засьвяціліся таксама ў адносінах паміж рэжымам Лукашэнкі і Іракам Садама Хусэйна.

«Для друку пашпартоў «Новай Беларусі» выбралі літоўскую кампанію UAB Garsų pasaulis. У гэтай кампаніі была яшчэ адна фірма ў Літве, якой яны валодалі разам з Шаўцовым і ягонымі проксіасобамі, юрыдычнымі і фізычнымі. Яна называецца а UAB GP Holographic. У Літве Garsų pasaulis рабілі блянкі для літоўскіх пашпартоў. Літоўцы ня ведалі пра гэтае супрацоўніцтва з «гаманцом Лукашэнкі» і зараз вельмі ўстрывожыліся. Гэтыя кампаніі сядзяць у адным будынку», – расказвае Станіслаў Івашкевіч.

Цалкам размову шлядзіце ў відэафармаце.

​
XS
SM
MD
LG