Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вялікай Брытаніі на 4 ліпеня прызначаныя датэрміновыя выбары ў ніжнюю палату парлямэнту


Палата грамадаў брытанскага парлямэнту
Палата грамадаў брытанскага парлямэнту

Прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Рышы Сунак абвясьціў дату датэрміновых выбараў у Палату грамадаў парлямэнту. Яны пройдуць 4 ліпеня.

Выступаючы перад уваходам у сваю лёнданскую рэзыдэнцыю на Даўнінг-стрыт, 10, прэмʼер і лідэр кансэрватараў заклікаў выбаршчыкаў ня ставіць пад пагрозу эканамічную стабільнасьць і зноў падтрымаць партыю торы.

Большасьць аглядальнікаў, арыентуючыся на дадзеныя апытаньняў і вынікі нядаўніх мясцовых выбараў, мяркуе, што перамогу атрымаюць лейбарысты — пасьля 14 гадоў знаходжаньня ў апазыцыі.

Згодна з заканадаўствам выбары павінны былі прайсьці не пазьней за студзень 2025 году. Ва ўрадзе доўга абмяркоўвалі, на якую дату іх прызначыць. Большасьць камэнтатараў лічылі, што яны пройдуць увосень, аднак была абраная больш раньняя дата. Сунак ужо заявіў, што папрасіў караля Карла III распусьціць парлямэнт, і той пагадзіўся. Ужо ў пятніцу парлямэнт спыніць працу, а 30 траўня будзе фармальна распушчаны.

Рышы Сунак
Рышы Сунак

На выбарах у 2019 годзе ўпэўненую перамогу атрымалі кансэрватары на чале з Борысам Джонсанам. Яны здолелі прыняць законы, неабходныя для афармленьня выхаду Вялікай Брытаніі з ЭЗ. Супярэчлівыя дзеяньні ўраду падчас пандэміі COVID-19, шэраг скандалаў і эканамічныя праблемы прывялі да падзеньня папулярнасьці кансэрватараў. На чале ўраду Ліз Трас зьмяніла Джонсана, а затым Сунак прыйшоў на зьмену Трас. Аднак апытаньні па-ранейшаму паказваюць вялікую перавагу лейбарыстаў на чале з Кірам Стармэрам.

Кір Стармэр
Кір Стармэр

Выбары ў Брытаніі праходзяць па мажарытарнай сыстэме. Большасьць атрымае партыя, кандыдаты ад якой перамогуць больш як у 325 акругах. Апытаньні прадказваюць, што лейбарысты могуць атрымаць нават больш за 400 месцаў у новым складзе Палаты грамадаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG