Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне наконт выбараў у Каардынацыйную раду: у лідэрах «Каманда Латушкі і Рух „За свабоду“» і «Блёк Пракоп’ева — Ягорава»


Канфэрэнцыя кандыдатаў на выбарах у Каардынацыйную Раду
Канфэрэнцыя кандыдатаў на выбарах у Каардынацыйную Раду

Цэнтар новых ідэй і ініцыятыва «Ёсьць пытаньне» з дапамогай ботаў у Viber і Telegram правялі апытаньне сярод прадэмакратычнай часткі беларускага грамадзтва наконт галасаваньня на выбарах ў Каардынацыйную раду (КР).

Апытаньне праходзіла 5–11 траўня, у ім узялі ўдзел 1398 чалавек (491 — у Беларусі, 913 — у іншых краінах).

Вынікі дасьледаваньня апублікаваныя ў тэлеграм-канале «Ёсць пытанне» і на сайце Цэнтру новых ідэй.

  • 86% рэспандэнтаў ведаюць (ці хаця б чулі) пра выбары ў КР. Але ўнутры Беларусі доля тых, хто ня чуў пра падзею, у тры разы вышэйшая (24% супраць 8%).

Далей прыводзяцца адсоткі сярод тых, хто ведае пра выбары ў КР (і ў Беларусі, і ў замежжы):

  • 39% ведаюць ці хутчэй ведаюць пра асаблівасьці галасаваньня па сьпісах. Пры гэтым большасьць (58%) ня мае меркаваньня наконт абранай сыстэмы галасаваньня.
  • 64% лічаць выбары важнымі і патрэбнымі (16% думаюць наадварот).
  • 55% плянуюць ці хутчэй плянуюць узяць удзел у галасаваньні, яшчэ 19% пакуль ня вызначыліся. Сярод тых, хто прайшоў апытаньне зь Беларусі, лічбы іншыя: 34% і 29% адпаведна.
  • 58% лічаць, што ўдзел у выбарах будзе бясьпечны. Сярод рэспандэнтаў зь Беларусі такі адказ далі 40%, столькі ж абралі «цяжка адказаць», 20% адказалі, што ўдзел у выбарах у КР будзе небясьпечны.
  • 31% прагаласавалі б за сьпіс «Каманда Латушкі і Рух „За свабоду“», далей ідзе «Блёк Пракопʼева — Ягорава» з 10%. Сьпіс «Наша справа» на чале з Розай Турарбекавай падтрымалі б 6% рэспандэнтаў, «Эўрапейскі выбар» (Аляксандар Дабравольскі) — 5%, «Моладзевы наступ» (Лізавета Пракопчык) і «Незалежныя беларусы» (Максім Шабуцкі) — па 4%. 23% яшчэ ня вызначыліся з выбарам.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG