Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскі Генштаб заявіў аб «перамяшчэньні на больш выгадныя пазыцыі» вайскоўцаў у Харкаўскай вобласьці


Украінскія войскі «перамясьціліся на больш выгадныя пазыцыі» каля горада Ваўчанск і вёскі Лук’янцы ў Харкаўскай вобласьці, паведаміў Генштаб Узброеных сіл Украіны паведаміў у вечаровай зводцы 14 траўня.

«На асобных участках, у раёнах Лукʼянцаў і Ваўчанска, у выніку агнявога ўзьдзеяньня і штурмавых дзеяньняў суперніка, для захаваньня жыцьця нашых вайскоўцаў і пазьбяганьня стратаў, падразьдзяленьні зьдзейсьнілі манэўр і перамясьціліся на больш выгадныя пазыцыі», — гаворыцца ў зводцы ўкраінскага Генштабу.

Ваўчанск і Лукʼянцы разьмешчаныя на поўначы Харкаўскай вобласьці паблізу мяжы з Расеяй.

Тым часам амэрыканскі Інстытут вывучэньня вайны піша ў сваёй зводцы, што тэмпы расейскіх наступальных апэрацый на поўначы Харкаўскай вобласьці за апошнія суткі замарудзіліся.

Паводле ацэнкі аналітыкаў, характар наступальнай актыўнасьці войска Расеі адпавядае вэрсіі, што прыярытэтам расейскіх вайскоўцаў зьяўляецца стварэньне буфэрнай зоны ў раёне мяжы, а не глыбейшае пранікненьне ў Харкаўскую вобласьць.

Украінскія вайскоўцы вызвалілі Ваўчанск увосень 2022 году.

13 траўня паведамлялася, што расейскія войскі ўжо некалькі дзён вядуць наступ у Харкаўскай вобласьці, захапілі некалькі населеных пунктаў у прымежных раёнах за мінулыя выходныя і выйшлі да ваколіц Ваўчанска.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG