Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амаль тысячу чалавек затрымалі ў Беларусі толькі за першы квартал 2024 году

Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Затрыманага вязуць у ізалятар часовага ўтрыманьня ў Магілёве
Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Затрыманага вязуць у ізалятар часовага ўтрыманьня ў Магілёве

З пачатку выбарчай кампаніі 2020 году праваабаронцы штодзённа фіксуюць факты рэпрэсіяў у Беларусі. Сытуацыя з парушэньнем правоў чалавека ў краіне дасюль застаецца катастрафічнай. Праваабаронцы «Вясны» падлічылі колькасьць «палітычных» затрыманьняў за першы квартал 2024 году.

Паводле зьвестак «Вясны», з 1 студзеня па 31 сакавіка ў Беларусі праваабаронцы зафіксавалі прынамсі 987 затрыманьняў, зь якіх траціна затрыманых — жанчыны.

Большасьць затрыманьняў прыпала на студзень — 406. Менавіта тады КДБ зрабіў масавы рэйд за прадуктовую дапамогу праз ініцыятыву INeedHelpBY. У 65 затрыманых ёсьць непаўналетнія дзеці.

Таксама праваабаронцам вядома пра сама меней 1602 суды ў адміністрацыйных справах за гэты час. Толькі ў лютым беларускія суды разглядзелі прынамсі 671 справу. У тым месяцы ўлады пачалі судзіць за «выкарыстаньне замежнай дапамогі для ажыцьцяўленьня экстрэмісцкай дзейнасьці» (арт. 24.15 КаАП). Гэты артыкул раней у Беларусі не выкарыстоўваўся.

Праваабаронцы адзначаюць, што ўсе лічбы могуць быць значна большымі, бо яны ня маюць усіх зьвестак аб рэпрэсіях.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG