Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіргізстане пачалі блякаваць TikTok


TikTok
TikTok

У Кіргізстане правайдэры пачалі блякаваць сэрвіс кароткіх відэа TikTok. Пра гэта піша кіргіская служба Радыё Свабода.

Некаторыя карыстальнікі ўжо ня могуць адкрыць яго, іншым ён усё яшчэ даступны, бо ня ўсе правайдэры абмежавалі доступ да плятформы.

Забараніць доступ да сацыяльнай сеткі патрабуе Міністэрства лічбавых тэхналёгій, падставай для гэтага стаў ліст ад Дзяржаўнага камітэту нацыянальнай бясьпекі (ДКНБ). У ім гаворыцца, што TikTok не выконвае закон аб мерах па папярэджаньні прычыненьня шкоды здароўю дзяцей, а ў працы сацсеткі «адсутнічае сыстэмны і прынцыповы падыход да цэнзуры кантэнту», у прыватнасьці ў «дзіцячай інфармацыйнай прасторы».

Гэта ня першая спроба ўладаў заблякаваць TikTok. У жніўні 2023 году Міністэрства культуры, інфармацыі, спорту і моладзевай палітыкі Кыргызстану прыняло рашэньне аб спыненьні працы TikTok на тэрыторыі краіны. Нагодай стала тое, што TikTok нібыта «нэгатыўна ўплывае на псыхічнае разьвіцьцё і здароўе дзяцей».

Паводле экспэртаў, апошнія два гады ў Кыргызстане праходзіць працэс перадачы паўнаты ўлады прэзыдэнту. Дзяржава ператвараецца ў супэрпрэзыдэнцкую, калі прэзыдэнт засяроджвае ўсе галіны ўлады ў сваіх руках. Дзясяткі палітычных апанэнтаў, апазыцыйных палітыкаў, грамадзянскіх актывістаў былі арыштаваныя ў кастрычніку 2022 году за сваю крытычную думку наконт кіргіска-ўзбэцкай дзяржаўнай мяжы, якая была ўзгодненая пасьля іх арышту. Упершыню за гісторыю незалежнага Кіргізстану масава затрымалі прадстаўнікоў СМІ — 11 чалавек былі затрыманыя ў студзені сёлета.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG