Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачынаецца завочны суд над сакратаром Каардынацыйнай рады Іванам Краўцовым


Іван Краўцоў, архіўнае фота
Іван Краўцоў, архіўнае фота

18 красавіка ў Менскім гарадзкім судзе пачынаецца завочны суд над Іванам Краўцоўвым, сябрам каманды Віктара Бабарыкі і выканаўчым сакратарам Каардынацыйнай рады.

Працэс вядзе судзьдзя Анжэла Касьцюкевіч.

Спэцвядзеньне ў дачыненьні да Івана Краўцова распачалі 23 студзеня, 20 лютага Сьледчы камітэт паведаміў пра яго завяршэньне.

Івану Краўцову выставілі абвінавачаньні паводле 4 артыкулаў Крымінальнага кодэксу:

  • махлярства (ч. 4 арт. 209 КК),
  • стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня або ўдзел у ім (ч. 1 арт. 361),
  • змова або іншыя дзеяньні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады (ч. 1 арт. 357),
  • распальваньне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасьці ці звады (ч. 3 арт. 130).

Што такое спэцвядзеньне

Спэцыяльнае вядзеньне ў крымінальнай справе можа адбывацца ў дачыненьні да абвінавачанага, які знаходзіцца за межамі Беларусі і ўхіляецца ад прыходу ў орган, які вядзе крымінальны працэс. Такое вядзеньне магчымае за 34 розныя злачынствы, якія пераважна адносяцца да катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх. Сярод іншага гэта акт тэрарызму, генацыд, найміцтва, здрада дзяржаве, дывэрсія, стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня або ўдзел у ім, масавыя беспарадкі, заклікі да санкцый.

Працэс «спэцыяльнага вядзеньня» ўвялі адмыслова для тых палітычных апанэнтаў рэжыму, хто знаходзіцца за мяжой. Ён прадугледжвае завочны суд. Менавіта гэткім чынам, сярод іншых, асудзілі палітыкаў Сьвятлану Ціханоўскую (15 гадоў калёніі агульнага рэжыму) і Паўла Латушку (18 гадоў узмоцненага рэжыму), а таксама блогераў Сьцяпана Пуцілу (29 гадоў узмоцненага рэжыму) і Яна Рудзіка (19 гадоў узмоцненага рэжыму). Сярод асуджаных завочна таксама алімпійская мэдалістка Аляксандра Герасіменя і інш.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG