Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомельскага рабочага, які спыніў увесь цэх на заводзе, адправілі ў турму на 3 гады


Іван Памесячны
Іван Памесячны

Мужчына наважыўся на такі ўчынак у 2022 годзе.

У судзе Савецкага раёну Гомля 12 красавіка на 3 гады калёніі асудзілі супрацоўніка ААТ «Гомельскі завод пускавых рухавікоў» Івана Памесячнага. Яго абвінавацілі ў «блякаваньні або мадыфікацыі кампутарнай інфармацыі, што пацягнула за сабой цяжкія наступствы» паводле ч. 3 арт. 350 Крымінальнага кодэксу.

Прысуд вынес судзьдзя Аляксандар Мохараў, даведаліся праваабаронцы.

Паводле вэрсіі абвінавачваньня, 16 лістапада 2022 году Іван Памесячны «з помсты за нібыта ня выплачаную ў поўным аб’ёме заработную плату» выдаліў доступ да сыстэмных файлаў, прывёўшы ў няспраўны стан праграмнае забесьпячэньне. Яго дзеяньні заблякавалі «кампутарную сыстэму» і пацягнулі за сабой «цяжкія наступствы ў выглядзе матэрыяльных выдаткаў, накіраваных на прыцягненьне падраднай арганізацыі для выкананьня работ па распрацоўцы новых праграм, дакумэнтацыі і работ, у суме 99 000 рублёў».

У выніку Івану Памесячнаму прызначылі 3 гады пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Акрамя таго, гамельчука абавязалі выплаціць прадпрыемству 98 500 рублёў у кошт кампэнсацыі шкоды.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG