Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палата прадстаўнікоў ухваліла законапраект, які пашырае паўнамоцтвы Сьледчага камітэту


Сьледчы камітэт Рэспублікі Беларусь, архіўнае фота
Сьледчы камітэт Рэспублікі Беларусь, архіўнае фота

Палата прадстаўнікоў прыняла ў другім чытаньні законапраект «Аб зьмяненьнях у законы па пытаньнях дзейнасьці Сьледчага камітэту», які рэгулюе парадак наданьня СК паўнамоцтваў па апрацоўцы пэрсанальных зьвестак, а таксама прыём на службу ў СК і дэкляраваньне яго работнікамі сваіх даходаў і маёмасьці.

Законапраект, сярод іншага, прадугледжвае, што:

  • СК будзе ўпаўнаважаны «ў адпаведнасьці з ускладзенымі на яго задачамі бяз згоды фізычных асобаў» атрымліваць зьвесткі «з інфармацыйных рэсурсаў [сыстэм], якія зьмяшчаюць пэрсанальныя дадзеныя», і мець доступ, «у тым ліку дыстанцыйны, да гэтых рэсурсаў».
  • З моманту прыняцьця закону «асобы шараговага і малодшага начальніцкага складу СК» не павінны будуць штогод «прадстаўляць дэклярацыі аб даходах і маёмасьці».
  • Прадугледжваецца павелічэньне «гранічнага ўзросту прыёму на службу ў СК з 25 да 28 гадоў».
  • Законапраект прадугледжвае наданьне статусу супрацоўніка СК студэнтам, якія навучаюцца па спэцыяльнасьцях СК ва ўстановах вышэйшай адукацыі МУС (Акадэміі МУС у Менску і інстытуту МУС у Магілёве).
  • З кампэтэнцыі Аляксандра Лукашэнкі выключаць паўнамоцтвы па «ўстанаўленьні нормаў забесьпячэньня супрацоўнікаў СК прадметамі формы адзеньня, знакамі адрозьненьня па спэцыяльных званьнях і іншай рэчавай маёмасьцю».

Праект закону быў прыняты ў першым чытаньні 31 студзеня 2024 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG