Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея абстраляла ўстанову адукацыі на Харкаўшчыне, ёсьць загінулыя і параненыя


Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Пажарны на месцы расейскага авіяўдару па Харкаве, 7 красавіка 2024 году
Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Пажарны на месцы расейскага авіяўдару па Харкаве, 7 красавіка 2024 году

У выніку абстрэлу расейскімі войскамі вёскі Лук’янцы Харкаўскай вобласьці ўдзень 15 красавіка загінулі двое мірных жыхароў, яшчэ сама меней чацьвёра параненыя, паведаміў кіраўнік Харкаўскай абласной вайсковай адміністрацыі Алег Сінягубаў.

Паводле яго, трапіла ў навучальную ўстанову.

У выніку абстрэлу двое мужчын ва ўзросьце 63 і 65 гадоў загінулі на месцы. Пацярпелі чацьвёра мірных жыхароў: дзьве жанчыны 63 і 66 гадоў і двое мужчын 38 і 65 гадоў, іх шпіталізавалі з выбуховымі і аскепкавымі раненьнямі.

Расейскія войскі рэгулярна абстрэльваюць Харкаўскую вобласьць, але ў апошнія два тыдні ўдары значна актывізаваліся. Расейскія вайскоўцы мэтанакіравана бʼюць ракетамі, дронамі і авіябомбамі па энэргетычнай інфраструктуры Харкава, якая, па словах мэра, фактычна разбураная, а таксама абстрэльваюць населеныя пункты вобласьці, разьмешчаныя ля мяжы з Расеяй.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG