Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 103 гады з дня заснаваньня БДУ


Падзеі 18 красавіка ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

Гэты дзень у гісторыі

1518Бона Сфорца каранаваная як каралева польская.

Партрэт Боны Сфорцы, выстава Паўла Татарнікава
Партрэт Боны Сфорцы, выстава Паўла Татарнікава

1563 Іван Фёдараў і Пётра Мсьціславец пачалі друкаваць у Маскве кнігу «Апостал».

1921— у Менску адбылося афіцыйнае адкрыцьцё Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.

1945 — амэрыканскія войскі занялі горад Ляйпцыг.

1951 — падпісаньне міжнароднай дамовы аб стварэньні Эўрапейскага аб’яднаньня вугалю і сталі — папярэдніка Эўразьвязу.

Падпісаньне дамовы аб утварэньні Эўрапейскага аб'яднаньня вугалю і сталі, якое ўтварылі Бэльгія, Люксэмбург, Італія, Францыя, Нямеччына і Нідэрлянды, Парыж, 18 красавіка 1951
Падпісаньне дамовы аб утварэньні Эўрапейскага аб'яднаньня вугалю і сталі, якое ўтварылі Бэльгія, Люксэмбург, Італія, Францыя, Нямеччына і Нідэрлянды, Парыж, 18 красавіка 1951

1961 — падпісаная Венская канвэнцыя аб дыпляматычных зносінах.

1992 — ЭГУ атрымаў ліцэнзію і афіцыйны дазвол на адкрыцьцё.

У гэты дзень нарадзіліся

1814 — Яўстах Тышкевіч, археоляг, гісторык, краязнавец, барысаўскі павятовы маршалак.

1827 Якуб Гейштар, удзельнік паўстаньня 1863-64, мэмуарыст

1838 Уладзіслаў Дыбоўскі, заоляг, батанік, палеантоляг і фальклярыст, удзельнік паўстаньня 1863-1864 гадоў.

1891 Лявон Гмырак, празаік, эсэіст, літаратурны крытык.

1898Антук Крынiца, актор тэатра, адзін з заснавальнікаў і вядучы актор Першага беларускага таварыства драмы і камэдыі, ахвяра сталінізму.

1903 Платон Галавач, беларускі пісьменьнік, празаік.

Платон Галавач
Платон Галавач

1940Эдуард Ханок, беларускі і расейскі музыка і кампазытар.

Эдуард Ханок
Эдуард Ханок

1959Валер Магучы, беларускі скульптар, аўтар помнікаў Еўдакіі Лось і Марку Шагалу.

Валер Магучы
Валер Магучы

1976 Уладзімер Пугач, беларускі музыка, сьпявак, фронтмэн групы «J Морс».

Уладзімер Пугач
Уладзімер Пугач

У памяці

1669Юры Глябовіч, дыплямат і вайсковы дзяяч ВКЛ, падпісаў Андрусаўскае замірэньне, за што ва ўзнагароду стаў віленскім ваяводам.

1850 Ганна Цюндзявіцкая, аўтарка папулярных гаспадарчых дапаможнікаў («Літоўская гаспадыня»).

1955 Альбэрт Айнштайн, фізык-тэарэтык, аўтар тэорыі адноснасьці, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па фізыцы.

Альбэрт Айнштайн
Альбэрт Айнштайн

1965Зьміцер Палітыка, беларускі пэдагог.

1981 Баляслаў Слосканс, каталіцкі біскуп, вязень ГУЛАГу, з 1952 апостальскі візытатар для беларусаў-каталікоў у Заходняй Эўропе.

1987 Якуб Ермаловіч, празаік, вязень ГУЛАГу.

1988 Аляксей Мітрафанаў, беларускі і расейскі археоляг.

2002Тур Хэердал, знакаміты нарвэскі падарожнік і навуковец. Зьдзейсьніў некалькі вандровак на копіях старадаўніх суднаў.

Тур Хэердал
Тур Хэердал

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG