Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка добра зарабляе на вайне Пуціна, а ўдзел Беларусі прынёс бы адны страты, — палітоляг Марозаў

Аляксандар Марозаў
Аляксандар Марозаў

Лукашэнка падчас візыту ў Маскву два дні заклікае Ўкраіну да перамоваў. І ў чацьвер, і ў пятніцу палітык рабіў заявы пра неабходнасьць для Кіева вярнуцца да мірнага ўрэгуляваньня вайны з Расеяй паводле «стамбульскага фармату». Пуцін, у сваю чаргу, пагаджаецца з гэтымі прапановамі Лукашэнкі.

Ці сапраўды ў Крамлі гатовыя да перамоваў і якая роля ў іх адведзена Беларусі? Госьць этэру Свабоды — палітычны аналітык, выкладчык Карлавага ўнівэрсытэту (Прага) Аляксандар Марозаў.

На думку Марозава, мірныя перамовы не былі асноўнай тэмай размовы Пуціна і Лукашэнкі, якая працягвалася 4 гадзіны.

«Лукашэнка накідае шайбу на клюшку Пуціна, бо сустрэча праходзіць у той момант, калі абмяркоўваецца Саміт міру ў Швайцарыі. Крэмль заявіў, што ня будзе там удзельнічаць, і выказаў поўны недавер да яго рашэньняў. На гэтым фоне Лукашэнка дазваляе Пуціну публічна сфармуляваць сваю пазыцыю», — кажа Марозаў.

Цалкам інтэрвію глядзіце ў відэафармаце на Youtube.

Палітоляг перакананы, што Пуцін гатовы толькі да такіх перамоваў, якія будуць адбывацца на ягоных умовах: за Масквой застаюцца пяць захопленых абласьцей Украіны, а таксама пункты перамоваў у Стамбуле, галоўны зь якіх — нэўтралітэт Украіны.

На думку Марозава, асноўная сутнасьць сустрэчы ў Маскве заключалася ў тым, што Лукашэнка дзякаваў Пуціну за эканамічныя магчымасьці, якія стварыла вайна.

«Ён сказаў наўпрост, што беларускі аграсэктар, станкабудаўніцтва і электроніка адчуваюць сябе выдатна. Лукашэнка ў гэтым сэнсе — нешта накшталт губэрнатара Омскай вобласьці, які публічна ўстаў і сказаў: дзякуй вайне, дзякуй Пуціну, нарэшце нашы прадпрыемствы запрацавалі ў тры зьмены. Лукашэнка дэманструе, што ён адзін з бэнэфіцыяраў гэтай вайны, паколькі атрымлівае вялікія эканамічныя бонусы», — кажа Марозаў.

Паводле яго, Лукашэнка намагаецца ўтрымаць Беларусь ад уступленьня ў вайну, бо такое разьвіцьцё падзей прынесла б яму вялікія страты і не дазволіла б нічога выйграць. А ад вядзеньня вайны Пуціным ён атрымлівае прыбытак.

«ПіК Свабоды»

«ПіК Свабоды» — гэты YouTube-праграма і падкаст пра самыя важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Чатыры разы на тыдзень — з панядзелка па чацьвер — дасьведчаныя журналісты і рэдактары Свабоды выбіраюць для вас галоўныя навіны дня і тлумачаць, што яны значаць.

Па пятніцах мы рыхтуем тыднёвы аналітычны выпуск, у якім разам з вартымі даверу экспэртамі разьбіраем працэсы і тэндэнцыі ў палітыцы, эканоміцы, грамадзтве і культуры.

«ПіК Свабоды»: галоўныя навіны дня з тлумачэньнямі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:50 0:00

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода. Падзеі і камэнтары» (@svaboda-news).

Новы выпуск дасяжны на канале штодня а 1830 менскага часу.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

• Наш сайт
• Apple Podcasts
• Spotify
• Soundcloud
• Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.

Тэмы гэтага артыкулу
​
XS
SM
MD
LG