Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада Бясьпекі ААН абмяркоўвае прыняцьце Палестынскай аўтаноміі ў сябры ААН


 Рада Бясьпекі ААН разглядае прапанову аб спыненьні агню ў Газе. Нью-Ёрк, 22 сакавіка 2024
Рада Бясьпекі ААН разглядае прапанову аб спыненьні агню ў Газе. Нью-Ёрк, 22 сакавіка 2024

ЗША лічаць, што гэта пытаньне перамоваў паміж Ізраілем і палестынцамі.

Рада Бясьпекі ААН пачала разглядаць новую заяўку Палестынскай аўтаноміі аб прыняцьці ў сябры ААН, піша «Голас Амэрыкі».

Спачатку яе разгледзіць спэцыяльны Камітэт Рады Бясьпекі, і калі Рада Бясьпекі ў поўным складзе яе падтрымае, заяўка будзе перададзеная на галасаваньне ў Генэральную Асамблею. ЗША, якія валодаюць правам вэта ў Радзе Бясьпекі, лічаць, што пытаньне палестынскай дзяржаўнасьці павінна вырашацца ў выніку перамоваў паміж палестынскай аўтаноміяй і Ізраілем.

Ванэса Фрэйзэр, пастаянная прадстаўніца Мальты, якая ў гэтым месяцы зьяўляецца старшынёй Рады Бясьпекі, паведаміла журналістам, што Рада Бясьпекі будзе займацца разглядам сяброўства Палестынскай аўтаноміі ў ААН у красавіку.

Напярэдадні Камітэт Рады Бясьпекі па прыняцьці новых членаў у ААН правёў пасяджэньне ў гэтым пытаньні ў закрытым рэжыме. Гэта ўжо другая спроба палестынцаў зьмяніць свой статус у ААН — зараз яны ўдзельнічаюць у працы Арганізацыі як краіна-назіральнік.

«Мы зноў перажываем гістарычны момант. У 2011 годзе наш прэзыдэнт, прэзыдэнт Абас, прадставіў у Раду Бясьпекі праз генэральнага сакратара ААН заяўку аб прыняцьці ў ААН, — сказаў прадстаўнік Палестынскай аўтаноміі пры ААН Рыяд Мансур. — Тады быў гістарычны момант, і сёньня ён паўтараецца. Мы шчыра спадзяёмся, што па сканчэньні гэтых 12 гадоў, на працягу якіх мы атрымалі статус краіны-назіральніцы пры ААН, Рада Бясьпекі паднімецца да прыняцьця глябальнага кансэнсусу ў пытаньні двудзяржаўнага рашэньня, зрабіўшы Палестыну паўнапраўным чальцом ААН».

Пазыцыя Ізраіля ў гэтым пытаньні адназначная. Пастаянны прадстаўнік Ізраіля пры ААН Гілад Эрдан заявіў, што такая палестынская дзяржава была б «нацысцкай дзяржавай», што яе стварэньне цалкам супярэчыць Статуту ААН. Паводле статуту, для прыняцьця ў ААН у дзяржавы павінны быць: адносна пастаяннае насельніцтва, дакладна вызначаная мяжа, дзейсны ўрад і здольнасьць наладжваць адносіны зь іншымі дзяржавамі.

«Я цытую: „Сяброўства ў ААН адкрытае для ўсіх міралюбівых дзяржаў“, — сказаў, выступаючы перад журналістамі, Гілад Эрдан. — Міралюбівых дзяржаў! Сябры, цалкам відавочна, што палестынцы не адпавядаюць гэтаму крытэру. Палестынская аўтаномія зусім не кантралюе Газу, не кантралюе значных часткак Юдэі і Самарыі, дзе цэлыя раёны і нават гарады кіруюцца бандамі тэрарыстаў — і гэта ўжо само па сабе прычына, каб адмовіць палестынцам ва ўзнагародзе за іхны агідны тэрарызм. Ды і саму Палестынскую аўтаномію наўрад ці можна назваць „міралюбівай“».

Заяўка Палестынскай аўтаноміі ў 2011 годзе была адхілена, бо, паводле паведамленьняў дыпляматаў, яна не атрымала неабходнай падтрымкі дзевяці членаў Рады Бясьпекі і так і не была выстаўленая на галасаваньне.

Гэтым разам вынік наўрад ці будзе іншым. Пастаянны прадстаўнік ЗША пры ААН Лінда Томас Грынфілд заявіла, што «пазыцыя ЗША ў гэтым пытаньні не зьмянілася». Вашынгтон лічыць, што палестынская дзяржаўнасьць, а значыць, паўнапраўнае сяброўства ў ААН, — гэта пытаньне канчатковага статусу, якое павінна вырашацца шляхам перамоваў паміж ізраільцянамі і палестынцамі ў рамках двудзяржаўнага рашэньня.

Рада Бясьпекі можа правесьці яшчэ адно пасяджэньне ў гэтым пытаньні ўжо на гэтым тыдні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG