Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёлетні сакавік стаў самым цёплым за ўсю гісторыю назіраньняў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Сёлета сакавік стаў самым цёплым у сьвеце за ўсю гісторыю назіраньняў. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на Эўрапейскую службу маніторынгу зьменаў клімату Copernicus.

Паводле Copernicus, кожны з папярэдніх дзевяці месяцаў таксама быў рэкордна цёплы, а агулам з красавіка 2023 па сакавік 2024 году сярэдняя глябальная тэмпэратура была на 1,58 градуса Цэльсія вышэйшая за сярэднюю тэмпэратуру ў даіндустрыяльны пэрыяд 1850–1900 гадоў. 2023 год стаў самым сьпякотным годам на плянэце за ўсю гісторыю сыстэматычных назіраньняў.

«Калі мы бачым такія запісы — месяц за месяцам — гэта сапраўды паказвае нам, што наш клімат мяняецца, мяняецца вельмі хутка», — заявіла намесьніца дырэктара Copernicus Саманта Бэрджэс.

Навукоўцы Copernicus называюць асноўнай прычынай сьпякоты антрапагенныя выкіды парніковых газаў.

Кліматоляг Фрыдэрыке Ота зь лёнданскага Інстытуту Грэнтэма заявіла, што няздольнасьць скараціць гэтыя выкіды будзе садзейнічаць далейшаму пацяпленьню, што прывядзе да больш моцных засух, пажараў, анамальнай сьпякоты і праліўных дажджоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG