Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Дзень нараджэньня заснавальніка БелаПАН, журналіста і паэта Алеся Ліпая


Алесь Ліпай выступае на сьвяткаваньні 100-годзьдзя БНР, Менск, 25 сакавіка 2018 году.
Алесь Ліпай выступае на сьвяткаваньні 100-годзьдзя БНР, Менск, 25 сакавіка 2018 году.

Падзеі 9 красавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Гэты дзень у гісторыі

1865 — завяршэньне грамадзянскай вайны ў ЗША, капітуляцыя арміі Поўдня пры Апатамаксе.

1932 — скончыўся Барысаўскі галодны бунт, антысавецкі выступ працоўных Барысава.

1940 — уварваньне нацысцкай Нямеччыны ў Нарвэгію і Данію.

1946 — у нямецкім Міхельсдорфе па ініцыятыве Натальлі Арсеньневай і Юркі Віцьбіча створанае Беларускае літаратурнае згуртаваньне «Шыпшына».

1970 — стыхійныя хваляваньні ў Менску на месцы забойства гіпі Вячаслава Максакава (07.04.1970) на вул. Энгельса. Удзел у акцыі ўзяло ад 100 да 400 чалавек.

1989 — разгон дэманстрацыі ў Тбілісі, які суправаджаўся забойствам маніфэстантаў.

1991 — Грузія абвясьціла незалежнасьць.

2003 — войскі міжнароднай кааліцыі, кіраванай ЗША, занялі Багдад.

Зрынаньне статуі Садама Хусэйна. Багдад, 9 красавіка 2003
Зрынаньне статуі Садама Хусэйна. Багдад, 9 красавіка 2003

У гэты дзень нарадзіліся

1802 Эліяс Лёнрат, фінскі фальклярыст, які запісаў і выдаў карэла-фінскі эпас «Калевала».

1821 Шарль Бадлер, францускі паэт.

Шарль Бадлер
Шарль Бадлер

1910Ісай Казінец, адзін з кіраўнікоў менскага антынацысцкага падпольля падчас Другой усясьветнай вайны.

1934Леанід Асядоўскі, беларускі мастак.

1939 Барыс Родзіч, удзельнік адраджэнскага руху канца 1980-х і пачатку 1990-х.

1966 Алесь Ліпай, беларускі журналіст і паэт, заснавальнік агенцтва навінаў БелаПАН.

У памяці

1553 Франсуа Рабле, францускі пісьменьнік-гуманіст.

1626Фрэнсіс Бэкан, ангельскі філёзаф.

Фрэнсіс Бэкан
Фрэнсіс Бэкан

1802Францішак Станіслаў Гутэн-Чапскі, дзяржаўны дзяяч Рэчы Паспалітай.

1831 — у Сьніпішках (Вільня) расейцамі расстраляны Гіпаліт Лабаноўскі, віленскі земскі судзьдзя, кіраўнік аддзелу паўстанцаў.

1959 Мікола Аляхновіч, літаратурны крытык, ссыльны на Калыме.

1986 Аляксей Кулакоўскi, пісьменьнік.

1999 Апалёнія Пяткун, сястра Ордэну эўхарыстак, сьведка Росіцкай трагедыі, па вайне падпольна працягвала служэньне.

2012Арына Вячорка, беларускі грамадзкі дзеяч, навуковец, пэдагог.

Арына Вячорка
Арына Вячорка

2016Зьміцер Саўка, беларускі мовазнаўца, адзін з аўтараў нармалізацыі беларускага клясычнага правапісу.

Зьміцер Саўка
Зьміцер Саўка

2020 Анджэй Струміла, мастак, скульптар, пісьменьнік.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG