Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Дзень памяці Генадзя Карпенкі


Магіла Генадзя Карпенкі на Ўсходніх могілках у Менску
Магіла Генадзя Карпенкі на Ўсходніх могілках у Менску

Падзеі 6 красавіка ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Дата дня

6 красавіка 1999 году раптоўна і загадкава памёр Генадзь Карпенка, беларускі навуковец і палітык, дэпутат Вярхоўнага Савету 12 і 13 скліканьня. У 1996 годзе Карпенка, тагачасны намесьнік старшыні Вярхоўнага Савету, кіраваў працэсам імпічмэнту прэзыдэнта Лукашэнкі.

Генадзь Карпенка
Генадзь Карпенка

Таксама ў гэты дзень

1814Напалеон адрокся ад пасаду і згодна з выракам быў накіраваны ў высылку на востраў Эльба.

Карціна Поля Дэляроша «Напалеон у Фантэнбло», карціна адпавядае моманту падпісаньня адрачэньня ад пасаду
Карціна Поля Дэляроша «Напалеон у Фантэнбло», карціна адпавядае моманту падпісаньня адрачэньня ад пасаду

1869 Дзьмітры Мендзялееў публічна прадставіў сваю пэрыядычную табліцу элемэнтаў.

1896 — у Атэнах адбылося ўрачыстае адкрыцьцё першых сучасных Алімпійскіх гульняў.

Першыя Алімпійскія гульні ў найноўшы час, Атэны, 1896
Першыя Алімпійскія гульні ў найноўшы час, Атэны, 1896

1917 — уступленьне Злучаных Штатаў Амэрыкі ў Першую сусьветную вайну на баку Антанты.

1990 — у Менску было створанае Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына», якое арганізацыйна аб’ядноўвае ўсе беларускія асяродкі ва ўсім сьвеце.

2010 — пачатак рэвалюцыі ў Кіргізстане, якая прывяла да зрынаньня прэзыдэнта Курманбека Бакіева.

Рэвалюцыя ў Кіргізстане, красавік 2010
Рэвалюцыя ў Кіргізстане, красавік 2010

У гэты дзень нарадзіліся

1483Рафаэль Санці, італьянскі мастак і архітэктар.

1890Гаўрыла Віер, мастак.

1893 Язэп Гаўрылік, палітык, дзяяч беларускага руху ў Заходняй Беларусі, ахвяра сталінізму.

1896 Ізі Харык, беларускі габрэйскі паэт.

Ізі Харык
Ізі Харык

1905 Мікола Хведаровіч, беларускі паэт.

1910 Барыс Кіт, навуковец, дзеяч беларускай эміграцыі.

Барыс Кіт, 1930-я гады
Барыс Кіт, 1930-я гады

1928 Хведар Нюнька, грамадзка-культурніцкі дзеяч, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.

Хведар Нюнька
Хведар Нюнька

У памяці

1656Шыман Старавольскі, гісторык і пісьменьнік Вялікага Княства Літоўскага.

1886 — ад сухотаў у Шлісэльбурскай крэпасьці памёр Рыгор Ісаеў, рэвалюцыянэр-народнік, магілёвец.

1943 Нічыпар Мяцельскі, дзяяч беларускага адраджэньня (расстраляны савецкімі партызанамі).

1948 Мікола Шыла, журналіст, рэдактар, мэмуарыст.

2017 Міхась Кавыль, беларускі паэт, празаік, крытык.

Стагодзьдзе Міхася Кавыля
Стагодзьдзе Міхася Кавыля

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG