Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне могуць заблякаваць TikTok і Telegram. Дэпутаты парлямэнту патлумачылі чаму


Яраслаў Юрчышын узначальвае парлямэнцкі камітэт у пытаньнях свабоды слова
Яраслаў Юрчышын узначальвае парлямэнцкі камітэт у пытаньнях свабоды слова

Шэраг краін ужо абмежавалі выкарыстаньне TikTok. Летась гэтую сетку забаранілі выкарыстоўваць на ўсіх кампутарных прыладах Палаты прадстаўнікоў ЗША. У лютым 2023 году Канада абвясьціла пра забарону TikTok на ўсіх дзяржаўных мабільных прыладах.

Ва Ўкраіне хочуць стварыць заканадаўчую базу для рэгуляваньня сацыяльных сетак. Яшчэ да вайны ва Ўкраіне забаранілі расейскія сацыяльныя сеткі «Одноклассники» і «Вконтакте».

«Украіна — сувэрэнная дзяржава, можа рабіць што заўгодна, не аглядаючыся на партнэраў. У нас ёсьць практыка блякаваньня сацыяльных сетак, звароты спэцыяльных службаў, пасяджэньні РНБА [Рада нацыянальнай бясьпекі і абароны. — РС], указ прэзыдэнта, увядзеньне ў дзеяньне, судовыя працэсы, калі яны будуць», — сказаў дэпутат Вярхоўнай Рады Ўкраіны Яраслаў Юрчышын у этэры ўкраінскай службы Радыё Свабода.

Яраслаў Юрчышын, які ўзначальвае парлямэнцкі камітэт у пытаньнях свабоды слова, дадаў, што Цэнтар супрацьдзеяньня дэзынфармацыі пры РНБА вызначыў цэлую сетку каналаў, якія прасоўваюць у ТіkТоk расейскую прапаганду.

«Рэакцыю ТікTok я ня чуў. Калі ТіkTok ня будзе рэагаваць і гэта будзе толькі ўзмацняцца, такая сытуацыя можа ўзьнікнуць. Пакуль што, я так разумею, улада не адчувае патрэбы гэта рабіць. Ну, і заўсёды спачатку лепш спрабаваць дамовіцца, чым адразу перажываць найбольш жорсткія захады», — дадаў Яраслаў Юрчышын.

Паводле яго, цяпер дэпутаты шукаюць магчымасьці заканадаўчага рэгуляваньня сеткі Telegram і іншых сацыяльных сетак.

«Гэта датычыць усіх сацыяльных сетак. Ідзе ў разрэзе DSA. То бок Digital Sector Act, які дзейнічае ў Эўрапейскім парлямэнце. То бок мы на шляху заканадаўчага рашэньня. Калі спэцслужбы ня будуць задаволеныя дынамікай, яны заўсёды могуць ісьці па сваім шляху», — адзначыў дэпутат.

Раней у этэры ўкраінскай службы Радыё Свабода старшыня парлямэнцкага камітэту ў пытаньнях гуманітарнай і інфармацыйнай палітыкі Мікіта Патураеў заявіў, што Telegram можа знаходзіцца пад уплывам расейскіх спэцслужбаў і павінен рэгулявацца ўкраінскім заканадаўствам.

Шэраг краін ужо абмежавалі выкарыстаньне TikTok. Летась гэтую сетку забаранілі выкарыстоўваць на ўсіх прыладах Палаты прадстаўнікоў ЗША. У лютым 2023 году Канада абвясьціла пра забарону TikTok на ўсіх дзяржаўных мабільных прыладах.

TikTok — надзвычай папулярная сярод моладзі сацыяльная сетка, але ёсьць засьцярога, што Кітай можа выкарыстоўваць яе для збору зьвестак пра заходніх карыстальнікаў або для распаўсюду пракітайскіх наратываў і дэзынфармацыі. TikTok — уласнасьць кітайскай кампаніі ByteDance.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG