Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стала вядома, якую колькасьць жанчын плянуюць прыняць на вайсковыя спэцыяльнасьці ў ВНУ Беларусі


Беларускія вайскоўцы. Ілюстрацыйнае фота
Беларускія вайскоўцы. Ілюстрацыйнае фота

У Расею на навучаньне вайсковым спэцыяльнасьцям плянуюць накіраваць 113 беларускіх абітурыентаў.

Міністэрства абароны Беларусі абнародавала кантрольныя лічбы прыёму грамадзян на навучаньне ў вайсковыя навучальныя ўстановы Беларусі, якія рыхтуюць кадры для Ўзброеных сіл Беларусі і іншых вайсковых фармаваньняў.

Як адзначаецца на афіцыйным сайце ведамства, у 2024 годзе ў Вайсковую акадэмію Беларусі плянуецца прыняць 552 абітурыенты, у тым ліку шэсьць жанчын на спэцыяльнасьці «практычная псыхалёгія ў вайсковай справе», 5 — на спэцыяльнасьць «эксплюатацыя сродкаў і сетак сувязі, кіраваньне падразьдзеламі сувязі», 15 на эксплюатацыю спэцыяльных радыётэхнічных сыстэм, 6 — на факультэт вайсковай выведкі (2 — на спэцыяльнасьць «эксплюатацыя сродкаў комплекснага тэхнічнага кантролю, 2 — эксплюатацыя сродкаў і комплексаў радыёэлектроннай выведкі, 2 — эксплюатацыя сродкаў аналізу і апрацоўкі радыёсыгналаў).

На авіяцыйны факультэт Вайсковай акадэміі Беларусі на спэцыяльнасьць «баявое кіраваньне авіяцыяй, кіраўніцтва палётамі» плянуюць прыняць дзьвюх жанчын, і па адной абітурыентцы на спэцыяльнасьці «тэхнічнае эксплюатацыя авіяцыйнага абсталяваньня» і— «эксплюатацыя авіяцыйнага радыёэлектроннага абсталяваньня».

Беларускі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт мусіць прыняць на навучаньне па спэцыяльнасьці «лячэбная справа, вайскова-мэдычная справа» 10 абітурыентак.

Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт на вайсковы факультэт плянуе прыняць па 2 жанчыны на спэцыяльнасьці «міжнародныя дачыненьні ў вайсковай сфэры», «міжнародныя дачыненьні ў інфармацыйнай сфэры», тры — на «правазнаўства ў вайсковай сфэры», 5 — на «геаінфармацыйныя сыстэмы».

Беларускі нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт плянуе прыняць на вайскова-тэхнічны факультэт трох абітурыентак на спэцыяльнасьць «фінансавае забесьпячэньне і эканоміка баявой і гаспадарчай дзейнасьці».

На вайсковы факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту інфарматыкі і радыёэлектронікі плянуюць прыняць 5 абітурыентак на спэцыяльнасьць «сыстэмы тэлекамунікацый спэцыяльнага прызначэньня», Горадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы — па 2 абітурыенткі на спэцыяльнасьць «тылавое забесьпячэньне харчаваньнем» і «забесьпячэньне рэчавай маёмасьцю».

Беларуская дзяржаўная акадэмія авіяцыі плянуе прыняць 4 жанчын на навучаньне на вайсковым факультэце па спэцыяльнасьці «тэхнічная эксплюатацыя бесьпілётных авіяцыйных комплексаў дзяржаўнай авіяцыі», 6 — на «тэхналягічную эксплюатацыю бесьпілётных авіяцыйных комплексаў».

Апроч таго, Міністэрства абароны Беларусі заплянавала падрыхтоўку кадраў для Ўзброеных сіл, унутраных войскаў, памежнай службы і КДБ у шэрагу расейскіх ВНУ, у тым ліку — у Вайсковай акадэміі сувязі (Санкт-Пецярбург), Міхайлаўскай вайсковай артылерыйскай акадэміі (Санкт-Пецярбург), Вайсковым навучальна-навуковым цэнтры Вайскова-паветраных сіл (Варонеж) і ягоным філіяле ў Чэлябінску, у Яраслаўскім вышэйшым вайсковым вучылішчы супрацьпаветранай абароны, у Вайскова-касьмічнай акадэміі імя А.Мажайскага (Санкт-Пецярбург), у Вайсковым унівэрсытэце радыёэлектронікі (Чарапавец), у Разанскім гвардзейскім вышэйшым паветрана-дэсантным камандным вучылішчы, у Цюменскім вышэйшым вайскова-інжынэрным камандным вучылішчы, у Вайскова-мэдычнай акадэміі (Санкт-Пецярбург), у філіяле Вайсковай акадэміі матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня (Пенза), у Вайсковым інстытуце вайсковых дырыжораў Вайсковага ўнівэрсытэту (Масква), у Вайсковым інстытуце чыгуначных войскаў і вайсковых злучэньня (Петрадварэц), у філіяле Вайсковай акадэміі матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня (Вольск), у Вайсковым унівэрсытэце Міністэрства абароны Расеі (г. Масква). Усяго на навучаньне ў Расею па вайсковых спэцыяльнасьцях плянуюць накіраваць 113 беларускіх абітурыентаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG