Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Празь непагадзь зьнікала сьвятло ў 256 населеных пунктах Беларусі. 3 красавіка захоўваецца аранжавы ўзровень небясьпекі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

За мінулыя суткі, 2 красавіка, электразабесьпячэньне парушалася ў 256 населеных пунктах Беларусі. Адключэньні зафіксаваныя пераважна ў Гомельскай і Менскай абласьцях, паведамляе прэс-служба Мінэнэрга.

Паводле ведамства, найбольш ад непагадзі пацярпелі Гомельскі, Сьветлагорскі, Мазырскі і Клімавіцкі раёны. Праблемы адзначаліся і ў Менску.

«Навальніцы з дажджамі і моцным ветрам, парывы якога дасягалі 20-24 м/с, сталі прычынай падзеньня дрэваў і галін на лініі электраперадач, месцамі — іх абрыву, пашкоджаньня апораў», — гаворыцца ў паведамленьні прэс-службы міністэрства.

На 6:30 раніцы 3 красавіка аднаўленчыя работы працягваліся ў 30 населеных пунктах.

Агулам у ліквідацыі наступстваў моцнага ветру было задзейнічана 86 аварыйных брыгад і 80 адзінак тэхнікі.

Аранжавы ўзровень небясьпекі захоўваецца ў Беларусі і сёньня, 3 красавіка.

У аўторак, 2 красавіка, халодны атмасфэрны фронт прынёс ў краіны навальнічныя дажджы і моцны вецер, паведамляе Белгідрамэт. У Мазыры 2 красавіка прайшла пяшчаная бура і навальніца, заўважыў Flagshtok. Моцны вецер выварочваў дрэвы, рэклямныя шчыты і кіёскі ў гэтым паўднёвым беларускім горадзе.

Няўстойлівае надвор’е захаваецца да канца працоўнага тыдня, папярэджваюць сыноптыкі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG